Петыцыя супраць законапраекта аб забароне «ЛГБТ-прапаганды»
«Падтрымайце петыцыю супраць законапраекта аб забароне «ЛГБТ-прапаганды»»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Зазулінская – аб пераследзе і дыскрымінацыі ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі:
«У верасні 2024 года па ўсёй краіне прайшлі затрыманні – так пачалося ўзмацненне рэпрэсій супраць ЛГБТК+ супольнасці. Тады гэта тычылася каля 30 чалавек, сярод іх – 8 трансгендарных людзей. На дваіх з іх завялі крымінальныя справы. Але гэта толькі тыя, пра каго нам вядома.
Ініцыятыва TG House Belarus звязвае такое рэзкае пагаршэнне сітуацыі з падрыхтоўкай законапраекта аб забароне так званай «ЛГБТ-прапаганды», які якраз знаходзіцца на завяршальнай стадыі (пакуль яго яшчэ не прынялі).
Паводле маніторынгу, які з 2020 года праводзіць арганізацыя Journalists for Tolerance, кожны другі артыкул у рэжымных СМІ аб прадстаўніках і прадстаўніцах ЛГБТК+ супольнасці змяшчаў мову варожасці. Праўладныя СМІ разгарнулі цэлую кампанію па распальванні нянавісці ў дачыненні да гэтай групы людзей. Так прарэжымныя «журналісты» легітымізуюць дыскрымінацыю па прыкметах сексуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці ў грамадстве.
Я мару жыць у краіне, дзе роўнасць і свабода будуць для ўсіх, і не толькі на словах, бо гэта – асноўны прынцып дэмакратыі. У краіне, дзе ёсць месца кожнаму і кожнай, дзе ўлічваюцца інтарэсы розных груп. Дзе няма дыскрымінацыі і ціску ні з боку дзяржавы, ні з боку грамадства.
TG House Belarus запусціла петыцыю супраць увядзення законапраекта аб забароне «ЛГБТ-прапаганды». Яна сабрала ўжо 29 700 подпісаў. Праваабаронцы, актывісты і актывісткі падкрэсліваюць, што прыняцце закона парушыць правы чалавека і зробіць больш моцнай стыгматызацыю ЛГБТК+ супольнасці ў Беларусі. Гэтага нельга дапусціць.
Падтрымайце петыцыю супраць законапраекта аб забароне «ЛГБТ-прапаганды». Ваша падтрымка вельмі важная: у нас ёсць шанец выказацца супраць дыскрымінацыі, абараніць правы чалавека, прадухіліць новую хвалю варожасці, і, магчыма, нават выратаваць жыцці людзей».
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну