Як квір-экалогія змяняе падыход да аховы прыроды

Як квір-экалогія змяняе падыход да аховы прыроды

время чтения: 2 мин

Гэты артыкул — запрашэнне прыслухацца да сябе і таго, як мы адчуваем стасункі паміж сабой і сусветам. З дапамогай тэорыі квір-экалогіі мы паспрабуем разглядзець, праз якія глыбока ўсталяваныя фільтры праходзіць нашае паўсядзённае ўзаемадзеянне з наваколлем і што мы можам зрабіць, каб падарваць і скінуць такія звычныя культурныя ўзоры панавання і кантролю.

Што такое квір-экалогія

Квір-экалогія — гэта навуковая тэорыя на скрыжаванні квір-тэорыі і экалогіі. Яе мэта — пахіснуць жорсткую і гетэранарматыўную парадыгму разумення прыроды і культуры, якая бескампрамісна падзяляе ўсё вакол на мужчынскае і жаночае.

Слова queer мае нявызначанае паходжанне і ўпершыню ўвайшло ў англійскую мову ў пачатку XVI стагоддзя. Тады яно ў асноўным выкарыстоўвалася ў значэнні дзіўнага, своеасаблівага або эксцэнтрычнага. Зараз выкарыстоўваецца як крытычная і палітычная ідэнтычнасць, якая кінула выклік нарматыўным уяўленням пра сэксуальнасць і гендар. У шырокім разуменні «квір»  гэта не толькі пра сэксуальную арыентацыю, але і пра перагляд звыклых рамак, даследаванне розных форм стасункаў з наваколлем. 

Першы раз тэрмін «квір-экалогія» быў выкарыстаны ў 1994 годзе прафесаркай экалагічных даследаванняў Катрыёнай Сэндзілэндс, але такія ідэі ўзнікалі і значна раней у працах акадэмікаў экафемінізму, квір-даследаванняў і палітычнай філасофіі.

У корані квір-экалогіі ляжыць разуменне — і, больш за тое, адчуванне — таго, што жыццё цякучае. Ніводнае прыроднае цела, уключаючы чалавечае, не знаходзіцца ў самастойнай ізаляванай абалонцы. Наадварот, жыццё — гэта няспынныя плыні абмену і сутворчасці. Як выказаўся Уілард Куайн: «Формы жыцця — гэта вадкасць: разглядаць іх як нешта асобнае — усё роўна што ўторкнуць палку ў раку і сказаць: «Вось, гэта адрэзак ракі Х».

[пераклад аўтаркі]

Ніводны працэс у прыродзе і грамадстве нельга разглядаць у адасабленні ад таго, што адбываецца вакол яго, як нельга палкай падзяліць раку на дзве незалежныя часткі.

Гэта кажа аб тым, што формула бінарнасці, да якой часта па звычцы схіляецца чалавечая свядомасць, не адпавядае рэчаіснасці — зменлівай і шматграннай з’яве.

Чытаць увесь артыкул

Крыніца

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале