ЛГБТК+ супольнасць у фокусе беларускіх СМІ
Ад стыгмы да эмпатыі: як палярызацыя СМІ ўплывае на ўспрыманне ўразлівых груп
Media IQ правёў 11-20 лістапада 2024 году маніторынг асвятлення ўразлівых груп у беларускіх СМІ. Даследаванне праведзена ў супрацоўніцтве з Аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны RAZAM.
У межах маніторынгу былі прааналізаваны 21 беларускае СМІ рознай формы ўласнасці, якія за 10 каляндарных дзён апублікавалі 5 308 медыятэкстаў. Узгадкі пра ўразлівыя групы зафіксаваны ў 645 медыятэкстах, або ў 12,15 % ад усяго корпуса медыятэкстаў. Папярэдняе даследаванне Media IQ праводзіў з 23 па 29 лістапада 2023 года, што дазваляе ацаніць дынаміку змен за год.
Ключавыя вынікі
Даследаванне Media IQ паказала, што не афіляваныя з беларускай дзяржавай СМІ ў большай ступені схільныя прымяняць карэктную тэрміналогію пры асвятленні тэм, звязаных з уразлівымі слаямі насельніцтва, у адрозненне ад дзяржаўных медыя, дзе падобныя ўзгадкі радзей сустракаюцца або часцей выкарыстоўваецца некарэктная лексіка. У параўнанні з мінулагоднім даследаваннем тэндэнцыі захаваліся.
Дзяржаўныя медыя згадваюць уразлівыя групы ў 3,01 % медыятэкстаў, у асноўным выкарыстоўваючы згадкі для падтрымкі афіцыйнага парадку дня. Незалежныя медыя, якія знаходзяцца ў выгнанні, даюць удвая большую долю ўзгадак – 6,42 %, прычым тут часта гучаць галасы саміх прадстаўнікоў груп, а таксама экспертныя ацэнкі, што робіць іх падачу больш інклюзіўнай і разнастайнай. Калі казаць пра недзяржаўныя медыя, якія знаходзяцца ў Беларусі, то яны агулам даюць 2,71 % узгадак уразлівых груп, што практычна супадае з узроўнем дзяржСМІ.
Сярод лідараў па колькасці карэктных узгадак – Euroradio (100 % карэктных), Malanka Media (YouTube-канал, 100 %), Белсат TV (100 %). Найменш карэктна асвятляюць тэмы ўразлівых груп ОНТ (27,8 % карэктных узгадак), «Белновости» (25 %).
Цікава, што «СБ. Беларусь сегодня» мае самы высокі працэнт узгадак сярод усіх СМІ (40,08 % тэкстаў), але толькі 59 % з іх можна лічыць карэктнымі. Гэта сведчыць пра тое, што дзяржаўнае выданне актыўна закранае сацыяльныя тэмы, але часта робіць гэта некарэктна, выкарыстоўваючы стыгматызуючую лексіку або ідэалагізаваныя наратывы.
ЛГБТК+ супольнасць у фокусе СМІ
Незалежныя медыя адыгрываюць ключавую ролю ў асвятленні праблем ЛГБТК+ супольнасці.
Матэрыялы Reform.news («Беларусский режим усилил репрессии против ЛГБТК+») «Зеркало» («Аресты и пытки». Трансгендерные люди стали всё чаще подвергаться репрессиям – данные правозащитников», «“Говорили, что изнасилуют”. Трансгендерная беларуска до последнего волонтёрила внутри страны, но уехала после жёсткого задержания»), Euroradio («Сілавікі ціснуць на ЛГБТК+ супольнасць у Беларусі па расійскім законе») паказваюць сістэмны характар рэпрэсій супраць трансгендарных людзей, цытуючы дакументальныя сведчанні TG-House.
Так, напрыклад, Reform.news піша пра ролю пастановы Мінкультуры Беларусі № 24 (2024) і яе ўплыў на крыміналізацыю і стыгматызацыю ЛГБТК+ («Согласно этому документу, Министерство культуры приравняло демонстрацию “нетрадиционных половых отношений” к порнографии, фактически запретив любое обсуждение ЛГБТК+ вопросов в положительном или нейтральном ключе»), наступствы для выдавецкай справы («Весной 2023 года Министерство информации разослало 500 писем-предупреждений издателям и книжным магазинам о том, что к ним будут применены “меры административного воздействия”, если “ЛГБТ+-литературу найдут в продаже”») і ўплыў Расіі:
(«Режим Лукашенко, по сути, перенимает оттуда “передовые наработки”. Так, в декабре 2022 года председатель Совета Республики Наталья Кочанова прямо заявила, что необходимо вслед за Россией принимать закон о запрете “пропаганды ЛГБТ”»).
Тым часам дзяржаўныя СМІ амаль цалкам ігнаруюць гэтую тэматыку альбо падаюць яе ў негатыўным святле, выкарыстоўваючы тэрміналогію кшталту «нетрадиционные отношения» і «пропаганда ЛГБТ». Напрыклад, асвятляючы пратэсты апазіцыі ў Грузіі супраць змены кіруючай партыяй «Грузінская мара» замацаванага ў Канстытуцыі курса на еўраінтэграцыю, яны выкарыстоўваюць адразу два антызаходніх наратыва («Захад інспіруе “каляровыя рэвалюцыі” ў постсавецкіх краінах» і «Захад насаджае ЛГБТ+ каштоўнасці»): «После принятия законов о прозрачности иностранного влияния и запрете ЛГБТ-пропаганды давление на Грузию только усиливается. На Западе никак не могут признать, что семейные ценности для страны оказались дороже так называемых либеральных».
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну