
Беларус распавёў, як зрабіў аборт у Польшчы
У Польшчы амаль немагчыма зрабіць аборт легальна — нават калі гаворка пра гвалт або пагрозу жыццю. А цяпер уявіце, што вы апынуліся там у статусе эмігранта — без падтрымкі, без грамадзянства і з нечаканай цяжарнасцю. З героем тэксту здарылася менавіта гэта. Ён — небінарная персона з Беларусі — зрабіў медыкаментозны аборт і цяпер адкрыта расказвае пра свой досвед, страхі і злосць.
Важна: пад «жанчынамі» герой у гэтым тэксце мае на ўвазе усіх, хто называе сябе жанчынамі і/ці мае жаночую рэпрадуктыўную сістэму, у тым ліку транс-асоб, якія так сябе ідэнтыфікуюць, і інтэрсекс-асоб.
Пра героя
Пацуку — 31 год. Ён небінарны і квір.
«Не мужчына, не жанчына, а проста чалавек, — тлумачыць суразмоўца і дадае: — У большасці жыццёвых сітуацый гэтага павінна быць дастаткова. Стасункі рознага ўзроўню блізкасці я будую ў першую чаргу з персонамі, а не з іх арыентацыямі ці гендэрамі».
Летам 2023-га суразмоўца вымушана пераехаў у Польшчу. Па-першае, была рызыка пераследу за ўдзел у пратэстах і данаты. Па-другое, заканадаўства Беларусі ў адносінах да ЛГБТК+ пагоршылася.
«Я адчуваў, што больш не вывозіў, — успамінае Пацук. — Быць персонай з уразлівай групы на перасячэнні фактараў — гэта фізічная і псіхалагічная рызыка».
«Ніводны сродак кантрацэпцыі, акрамя хірургічнага ўмяшання, не дае 100% гарантыі»
У Польшчы Пацук нарэшце адчуў свабоду. Праяўляецца яна нават у дробязях. «У розных сферах, калі трэба запоўніць асабістую інфармацыю, ёсць опцыя “іншае”. Мне гэта дужа пасуе, бо дазваляе абыйсці прымус да штучнага бінарнага дзялення, пры гэтым не марнуючы рэсурсы на інфармацыйнае абслугоўванне, дзе яно не патрэбна», — дзеліцца герой.
Разам з ім у эміграцыю з’ехала яго партнёрк:а. У гэтых адносінах Пацук нечакана зацяжарыў — і вырашыў рабіць аборт.
«Парнёр:ка мяне цалкам падтрыма:ла, маральна і фінансава дапамагал:а напрацягу ўсяго працэсу. Мы загадзя прамаўлялі план на такія выпадкі. Бо кожная дарослая асоба, якая мае інтымныя стасункі, павінна разумець, што ніводны сродак кантрацэпцыі, акрамя хірургічнага ўмяшання, не дае 100% гарантыі. Ад знаёмых ведаю, што і таблеткі, і спіраль давалі прамашкі», — расказвае суразмоўца.
Ён таксама раіць усім асобам з жаночай рэпрадуктыўнай сістэмай, якія могуць зацяжарыць, загадзя даведацца, пра вырыянты аборту ў краіне пражывання. Асабліва важна гэта ў такіх дзяржавах, як Польшча, дзе існуюць абмежаванні.
«Першым чынам — пашукаць інфармацыю на англійскай ці на польскай мове. Менавіта сярод польскіх актывістак. Яны дакладна параяць надзейныя арганізацыі. Так я даведаўся пра Women Help Women — міжнародную ініцыятыву, да якой можна звярнуцца з любой кропкі свету праз афіцыйны сайт ці мэйл», — кажа Пацук.
Сярод іншага, Women Help Women перасылаюць сродкі для правядзення медыкаментознага аборту. Да гэтай працэдуры звярнуўся і суразмоўца.
Ён успамінае: «Медыкаментозны аборт, паводле розных крыніц, бяспечна рабіць да шостага, максімум сёмага тыдня цяжарнасці. У мяне быў такі ж тэрмін. Таму вельмі важна было не панікаваць, а з халоднай галавой хутчэй заняцца справай».
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну