Электронны бюлетэнь: ЛГБТК+ у Беларусі. Студзень-красавік 2025

Электронны бюлетэнь: ЛГБТК+ у Беларусі. Студзень-красавік 2025

время чтения: < 1 мин

Становішча ЛГБТК+ людзей у Беларусі заставалася вельмі трывожным у перыяд са студзеня па красавік 2025 года з-за працяглых жорсткіх рэпрэсій у краіне.

Прыўладны рэжым працягваў пераслед ЛГБТК+ актывістаў, паведамлялася пра пачашчэнне бязлітасных міліцэйскіх рэйдаў, накіраваных супраць квір-праваабаронцаў ды іншых прадстаўнікоў ЛГБТК+ супольнасці. Паводле сведчанняў ЛГБТК+ асобаў з ліку былых палітвязняў і арыштантаў, у тым ліку вядомага беларускага блогера Vadimati, у зняволенні яны зазнавалі катаванні і іншыя бесчалавечныя і здзеклівыя дзеянні з боку прадстаўнікоў улады.

Падобныя высновы былі таксама зроблены Групай незалежных экспертаў па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Цэнтры ААН па правах чалавека ў лютым 2025 года. Паводле слоў кіраўніцы групы Карыны Маскаленка, урад Беларусі «здзейсніў шырокамаштабныя парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да грамадзянскага насельніцтва краіны, некаторыя з якіх прыраўноўваюцца да злачынстваў супраць чалавечнасці».

Сярод іншага, кіруючы рэжым «брутальна абыходзіўся з ЛГБТК+ асобамі, ужываючы фізічны гвалт і дэгуманізуючую мову» падчас адвольных затрыманняў, а таксама падчас знаходжання ЛГБТК-людзей пад вартай. Падкрэслівалася, што партнёры / партнёркі затрыманых таксама зазнавалі катаванні і прыніжэнні.

Чытаць поўную версію: Электронны бюлетэнь: ЛГБТК+ у Беларусі 01-04.2025