Новая кніга беларускага квір-паэта Артура Камароўскага

Новая кніга беларускага квір-паэта Артура Камароўскага

время чтения: 2 мин

У лонданскім выдавецтве SkarynaPress выйшла з друку новая кніга вершаў «Анатомія». Яе аўтар – малады беларускі паэт Артур Камароўскі, які жыве ў Варшаве.

Першая прэзентацыя для чытачоў прайшла тыдзень таму на фестывалі «Тутака», які адбыўся на Падляшшы.

«Седзячы ў пакоі з відам на мястэчка, можна было назіраць за птушкамі і людзьмі, за тым, як месца пераапранаецца з восеньскага ў зімовае, і пісаць так многа, ажно пад канец адчуць – слоў больш няма», – напісаў Артур Камароўскі ў сваіх сацсетках пра працу над кнігай у Швецыі.

Новая кніга беларускага квір-паэта Артура Камароўскага

«Мне хацелася, каб у кніжцы было больш пра любоў і менш пра нянавісць, трошкі больш жыцця, чым смерці, больш памяці, чым забыцця»

Артура запрасілі яго ў студыю Польскага радыё, каб паразмаўляць пра паэзію, творчасць, квір-літаратуру і надзённыя грамадскія пытанні.

У размове Артур сказаў, што, пішучы вершы і працуючы над мастацкімі творамі (бо маладзён – таксама мастак), ён стараецца не накідваць чытачу сваю думку і сваё меркаванне, а толькі схіліць яго да мыслення.

«Я не люблю палітычнай заангажаванасці, у тым ліку і ў мастацтве, калі даецца ўсё менш прасторы гледачам і глядачкам для таго, каб дайсці да нейкіх сваіх высноваў. То бок калі мастак ці мастачка ўкладаюць пэўную ідэю, пэўную думку і прымушаюць цябе думаць гэтак жа. Мне такога не хацелася б рабіць», – кажа паэт.

Прэзентацыя «Анатоміі» адбылася на фестывалі «Тутака». На гэтым жа мерапрыемстве прайшла дыскусія, удзел у якой прыняў Артур Камароўскі, прысвечаная сітуацыі беларускай ЛГБТК-супольнасці, у тым ліку беларускай квір-літаратуры. Дык ці існуе беларуская квір-літаратура? – задаём пытанне Артуру. Паэт лічыць, што так і ў якасці прыкладу прыводзіць першую беларускую гей-анталогію «Мальцы выходзяць з-пад кантролю», якая больш за год таму выйшла ў тым жа выдавецтве SkarynaPress.

«Беларуская квір-літаратура будзе развівацца, бо многія творцы жывуць у бяспечным месцы ў эміграцыі і могуць адкрыта казаць пра сябе і пісаць творы без апасенняў», – гаворыць Артур Камароўскі.

Размову цалкам чытайце па спасылцы

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале