Прастора: нэтворкінг для квір-беларуса_к Польшчы

Прастора: нэтворкінг для квір-беларуса_к Польшчы

время чтения: < 1 мин

Хочацца новых знаёмстваў, карыснага адпачынку і бяспечнай атмасферы? TG House запрашае цябе на сапраўды беларускі квір-івэнт «Прастора»!

📅 Калі?

16 жніўня, 15:00.
📍 Дзе?
Адрас і падрабязнасці мы дашлем ў Signal або ў Telegram да 14 жніўня.

У праграме:

— Speed-фрэндынг — хуткія размовы, каб пазнаёміцца і даведацца больш адно пра аднаго.
— Квір-квіз — інтэрактыўная гульня з пытаннямі пра квір-культуру, гісторыю, правы, мемы і штодзённасць.
— BBQ і закускі — агеньчык, пах дымку і смачная ежа: будзе шашлык і вегетарыянскія варыянты, гарніры, закускі і, канешне, бульба!
— Прысутнасць псіхолага — на івэнце будзе прафесійны псіхолаг, да якога можна будзе звярнуцца пры патрэбе ці проста паразмаўляць у бяспечнай прасторы.

Прастора: нэтворкінг для квір-беларуса_к Польшчы

Для каго:
— Для квір беларуса_к, якія жывуць у Польшчы.

Пра бяспеку:

Мерапрыемства адбудзецца ў Варшаве на закрытай прыватнай тэрыторыі.
Адрас будзе дасланы толькі зарэгістраваным удзельні_цам.
Мы паважаем ананімнасць і падтрымліваем спакойную, прыязную атмасферу.

🚗 Кампенсацыя дарогі і пражывання:

Калі ты жывеш не ў Варшаве, але вельмі хочаш трапіць на івэнт — мы можам пакрыць выдаткі на праезд (квіткі) і аплаціць пражыванне ў хостэле ў 2–3-асабовых пакоях.
Пазнач у форме рэгістрацыі, што табе патрэбна дапамога, — мы звяжамся з табой асобна.

📌 Удзел бясплатны, але патрэбна рэгістрацыя па спасылцы

 

Подписывайтесь на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну

Смотрите интересные видео на нашем YouTube-канале