
Калажныя сустрэчы для квір-беларусак Вільнюса і Варшавы
Як вы ўжо ведаеце, у жніўні мы пачалі прыём работ у наш новы квір-зін «Паміж». Жнівень падыходзіць да канца, да дэдлайну засталося ўсяго нічога – тыдзень, але мы ўрачыста запрашаем вас на last minute варкшопы па калажах! 🌿
🌈 Калі?
Варкшопы пройдуць адначасова паміж дзвюма краінамі, двума гарадамі, двума гадзіннымі паясамі – 29 жніўня а 18:00 па мясцовым часе.
🌈 Дзе?
У Вільнюсе і Варшаве! Месца правядзення мы вышлем за 1-2 дні да мерапрыемства. Колькасць месцаў абмежавана, хутчэй рэгіструйся па спасылцы ў апісанні профілю! Сустрэча цалкам безкаштоўная.
🌈 Што будзем рабіць?
Тэхніка калажа шматгранная і падыходзіць нават самым пачаткоўцам творчасці. З дапамогай нажніц, клею і мільёна выразак з часопісаў мы будзем вучыцца распавядаць нашы гісторыі. Тэмай варкшопаў будзе руціннае пытанне «Ну як ты там?» – як там у эміграцыі, як спраўляешся, як падтрымліваеш сябе ў гэтыя няпростыя часы?
Правядуць сустрэчы вопытныя квір-калажыст:кі і мастач:кі, гатовыя дапамагчы вам ўвасобіць у калаж самыя смелыя думкі 💫 На сустрэчы будуць гарбата, веганскія снэкі й усе матэрыялы неабходныя для калажоў, але калі вы хаціце прынесці штосьці свае і падзяліцца – запрашаем!
💬 Працы з варкшопаў стануць часткай зіна-архіва пра беларускіх квір-людзей, нашу ўстойлівасць і супраціў любым перашкодам. Мы прымаем 1-2 працы ад чалавека незалежна ад творчага прафесіяналізму – проста падзяліся ў любой форме тым, як ты жывеш сваё квір-жыццё ў Беларусі ці эміграцыі. Або паміж 😉
Рэгістрацыя па спасылцы.
Да сустрэчы ў Вільнюсе і Варшаве! 🤟🏻
***
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну