
Варкшоп па коміксам для квір-беларусак 30 жніўня
У рамках працы над новым зінам мы збярэмся на яшчэ адну last minute сустрэчу – запрашаем вас на анлайн-варкшоп па коміксах!
🌈 Калі?
Варкшоп пройдзе пад чулым кіраўніцтвам беларускай квір-мастачкі ўжо ў наступную суботу – 30 жніўня а 15:00 па Беларусі
🌈 Дзе?
Анлайн, Zoom. Спасылку на сустрэчу мы вышлем за 1-2 дні да мерапрыемства, хутчэй рэгіструйся па спасылцы.
🌈 Што будзем рабіць?
Коміксы – гэта выдатны спосаб распавесці сваю гісторыю і падзяліцца часцінкай свайго жыцця. Сустрэча будзе доўжыцца каля паўтары гадзіны, падчас якой мы даведаемся пра коміксы ў Беларусі і па ўсім свеце, пазнаёмімся з квір-коміксамі, разбярэмся са сторытэлінгам і структурай коміксу і, вядома ж, намалюем нашы коміксы!
🌈 Што трэба падрыхтаваць?
Лісты паперы, алоўкі, фламастэры альбо любыя іншыя прыналежнасці для творчасці
💬 Коміксы з варкшопу стануць часткай зіна-архіва пра беларускіх квір-людзей, нашу ўстойлівасць і супраціў любым перашкодам 🫶🏻 Мы прымаем 1-2 працы ад чалавека незалежна ад творчага прафесіяналізму – проста падзяліся ў любой форме тым, як ты жывеш сваё квір-жыццё ў Беларусі ці эміграцыі. Або паміж 😉
Рэгістрацыя па спасылцы
***
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну