
Квір-вечар гісторыі кіно ў Вільні
Вільня! Запрашаем на вечар гісторый, якія важна пачуць — разам будзем глядзець фільмы і пагаворым пра жыццё квір-людзей у Беларусі.
У вас таксама будзе магчымасць распавесці сваю квір-гісторыю — сталення, кахання, эміграцыі, барацьбы.
⠀
🎥 Разам мы паглядзім дакументальныя стужкі пра квір-людзей з Магілёва і Гомеля — MOGILOVE і GOMELOVE.
Гэта шчырыя гісторыі пра каханне, пошук сябе і супраціў у гарадах, дзе быць сабой асабліва складана.
⠀
🕑 26 верасня (пятніца), 18:30.
📍 Вільнюс, Teatro g. 3 (прастора АБФ «МісіЯ»).
⠀
🌈 Пасля прагляду — адкрытая дыскусія, дзе кожн: ая зможа падзяліцца думкамі і эмоцыямі, абмеркаваць праблемы і магчымасці для падтрымкі квір-супольнасці ў Беларусі і за яе межамі.
⠀
❤️ Таксама мы зладзім прэзентацыю-агляд з ананімізаванымі кейсамі розных квір-людзей з Беларусі — даведаемся пра іх лёсы, пераслед з боку дзяржавы, шляхі вырашэння праблем, уладкаванне на новым месцы.
Вы таксама зможаце падзяліцца з намі і іншымі ўдзельні:цамі сваімі гісторыямі падчас дыскусіі. Квір-вечар — гэта safe space для ўсіх, хто хочуць выказацца і быць пачутымі.
Рэгістрацыя па спасылцы 💖
Да хуткай сустрэчы! 🌱
***
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну