Кінапрагляд-нэтворкінг «Паміж домам і сабой» у Варшаве

Кінапрагляд-нэтворкінг «Паміж домам і сабой» у Варшаве

время чтения: < 1 мин

Запрашаем вас на прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Паміж домам і сабой», створанага камандай «Прававой ініцыятывы».

Стужка распавядае пра асабісты досвед беларускіх транс- і квір-персон праз гісторыі Жэні і Джэйн — пра жыццё паміж домам і эміграцыяй, пра выпрабаванні, уразлівасць і пошук сябе ва ўмовах рэпрэсій, сацыяльнага ціску і дзяржаўнай гамафобіі.

Кінапрагляд-нэтворкінг «Паміж домам і сабой» у Варшаве

Пасля кінапаказу TG House правядзе нефармальны нэтворкінг для ўсіх гасцей. Гэта добрая магчымасць пазнаёміцца, абмеркаваць фільм, абмяняцца досведам і проста правесці вечар у сяброўскай атмасферы. Мы таксама прыгатуем невялікі сюрпрыз — традыцыйны беларускі напой, які створыць утульную атмасферу і дапаможа адчуць сябе «дома» нават далёка ад радзімы.

Мы будзем рады аб’яднаць людзей, якім важныя правы, годнасць і бачнасць ЛГБТК+ супольнасці, і разам паглядзець гэтую важную беларускую працу.

🔐 Бяспечная прастора

📅 29 лістапада, 16:00
📍 Варшава, адрас пасля рэгістрацыі па спасылцы.

❗️ Абавязковая рэгістрацыя.
🔖 Верыфікацыя ўсіх удзельнікаў
📷 Фота і відэа – толькі з дазволу ўдзельнікаў

Далучайцеся — разам зробім гэтую сустрэчу цёплай, утульнай і па-сапраўднаму нашай.

 

Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!

ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну

Глядзіце цікавыя відэа на нашым YouTube-канале