
Інфармацыйная кампанія “Ёсць варыянты”
Лёгка ўбачыць вінаватага, але складаней убачыць прычыну. Бо часцей адбываецца так, што прычына звязана з дзяржаўнай сістэмай, якая дрэнна працуе, ці з глыбокай дыскрымінацыяй, альбо з адсутнасцю механізмаў, якія маглі б вырашыць такую праблему.
І тады простыя чалавечыя сітуацыі і пытанні пераўтвараюцца ў цяжкія праблемы. Напрыклад, калі на працы ўсе вашыя калегі могуць аформіць медстрахоўку для свайго мужа ці жонкі, а вы не – бо вы гомасексуальная пара, а дзяржава, дзе вы жывяце, гэта не дазваляе. Вам адмаўляюць у праве быць застрахаванымі (клапаціцца пра сваё здароўе), і вінаваты тут не HR-менеджар, а дзяржава – таму што не ўключае людзей рознай сэксуальнасці ў заканадаўства. Быццам бы фармальнасць – адаптаваць законы пад рэальнае жыццё людзей, але гэтага не робіцца, што вядзе да няроўнасці і праблем.
Мы, Miód Project і НСМРЧ распачынаем Інфармацыйную кампанію “Есць варыянты”. Мы ведаем, што ніхто з нас не нараджаецца з інструкцыяй, а людзі вучацца адно ў аднаго. Таму прапануем вучыцца абараняць свае правы праз вопыт людзей ў усяго свету.
Мы распрацавалі класную настольную гульню “ПраўДаНеткі”, дзе сабралі 40 рэальных гісторый людзей з розных краін, якія вырашылі не маўчаць, а шукаць прычыну праблемы для яе вырашэння. Жадаеце згуляць?

Правілы:
40 картак – 40 кейсаў, якія трэба разгадаць: ці што адбылося з чалавекам, ці як вырашылася сітуацыя, ці чаму тыя ці іншыя падзеі здарыліся (у чым прычына).
Гульня разлічна ад 2 да 15 чалавек (а то і больш).
Узрост гульні: 14+
На працягу Кампаніі “Ёсць варыянты” з 28 ліпеня па 15 верасня мы ладзім серыю івэнтаў, дзе кожны і кожная з вас можа згуляць у нашу гульню.
Расклад на жнівень:
- 1 жніўня 14:00, пікнік Летуцень, Кракаў
- 1 жніўня 16:00, пікнік Летуцень, Кракаў
- 5 жніўня 19:00, Моладзевы хаб, Варшава
Зарэгістравацца на гульню – па спасылцы.
Як атрымаць гульню для сябе?
На працягу кампаніі мы сумесна з іншымі партнерамі зробім розыгрыш – каля 15 каробак будзе разыграна ў сацсетках. Сачыць за кампаніяй і раскладам гульняў можна ў Instagram Miód Project і НСМРЧ.
Подписывайтесь на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-миграция. Большой путеводитель по переезду в безопасную страну




