
Практычны воркшоп па рамонце для беларускіх квір-мігрантак
Варкшоп Dyke Skills Lab запрашае вас на тры дні ў Варшаву, дзе вы навучыцеся базавым навыкам, якія могуць спатрэбіцца ў паўсядзённым жыцці: ад рамонту сцен і працы з пліткай да выкарыстання электраінструментаў і замены разетак.
На воркшопе ад Fundacja WeWiem вы даведаецеся, як:
▪️запаўняць расколіны і невялікія пашкоджанні сцен;
▪️герметызаваць і ізаляваць паверхні з дапамогай сілікону;
▪️укладваць плітку і падрыхтоўваць паверхню;
▪️заціраць швы паміж пліткай;
▪️шліфаваць і падрыхтоўваць драўляныя паверхні;
▪️паяць поліпрапіленавыя трубы;
▪️усталёўваць і замяняць разеткі;
▪️працаваць з тарцавальнай і ручной пілой;
▪️свідраваць адтуліны ў розных матэрыялах;
▪️правільна карыстацца асноўнымі інструментамі для дробнага рамонту.

А яшчэ зразумееце, як выбіраць інструменты і матэрыялы ў залежнасці ад канкрэтнай задачы.
Папярэдні досвед не патрэбны.
Калі: 16–18 кастрычніка.
Дзе: Варшава.
Мова: расейская, беларуская.
Умовы: удзел бясплатны.
Колькасць удзельні_ц абмежаваная. Каб прыняць удзел, калі ласка, запоўніце форму заяўкі да 16 верасня па спасылцы ў шапцы профілю. 18 верасня мы паведамім вам вынік адбору.
Пры неабходнасці прадугледжана магчымасць пакрыцця выдаткаў на праезд і трох начэй пражывання ў пакоі на дзве асобы.
Гэты праект фінансуецца EuroCentralAsian Lesbian* Community @elc_lesbiancommunity і суфінансуецца Еўрапейскім саюзам. За змест праекта цалкам адказвае фундацыя WeWiem, якая яго рэалізуе. Змест не абавязкова адлюстроўвае пазіцыю EuroCentralAsian Lesbian* Community або Еўрапейскага саюза.
***
Падпісвайцеся на наш Telegram-канал!
ЛГБТК-міграцыя. Вялікі даведнік па пераездзе ў бяспечную краіну




