Беларуску номинировали на правозащитную премию, которую получал Алесь Беляцкий
12 чэрвеня — прэзентацыя маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў СМІ”
Суполка “Журналісты за талерантнасць” сумесна з інтэрнэт-часопісам “MAKEOUT” запрашаюць журналістаў на прэзентацыю вынікаў гадавога маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ”.
Gaypress
У праграме мерапрыемства:
- прэзентацыя маніторынгу “Асвятленне ЛГБТ-тэматыкі ў беларускіх СМІ ў 2013 годзе” — Зміцер Кармазін, журналіст;
- прэзентацыя кампаніі па рэагаванні на праявы “мовы нянавісці” ў беларускіх СМІ — Віёла Ермакова, каардынатар Усходне-еўрапейскай сеткі Глабальнага партнёрства па прадухіленні ўзброеных канфліктаў;
- прэзентацыя “Унёсак СМІ ў фарміраванне супрацьпастаўлення “мы-яны” ў дачыненні да ЛГБТК-супольнасці Беларусі”. Дыскусія на тэму: “Адказнасць СМІ за распаўсюд ідэяў нецярпімасці і варожасці” — Наста Манцэвіч, рэдактар часопіса “MAKEOUT”.
Мерапрыемства пройдзе 12 чэрвеня (чацвер) з 16.00 да 19.00 у Менску. Месца правядзення будзе дадаткова паведамлена ўдзельнікам.
Паведаміць пра жаданне ўзяць удзел у мерапрыемстве можна праз электронную пошту [email protected]
Чытайце: ЛГБТ-тэматыка ў беларускіх медыях ў 2012 годзе
Читайте по теме
Беларуску номинировали на правозащитную премию, которую получал Алесь Беляцкий
новости · мониторинг
Мониторинг ЛГБТК+ новостей к 23 ноября
новости · мониторинг
Мониторинг ЛГБТК+ новостей 9-15 ноября 2026 года
