(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

Пераможцам конкурса на лепшы антыдыскрымінацыйны матэрыял стаў Улад Швядовіч

время чтения: < 1 мин

Міжнароднае беларуска-шведскае журы разгледзела каля дваццаці конкурсных працаў, якія былі накіраваныя беларускімі журналістамі на прафесійны конкурс “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі-2015”.
GP

У гэтым годзе амаль адзінагалосна сябры журы лепшым абралі артыкул спадара Улада Швядовіча «Яно», які быў апублікаваны ў газеце «Наша ніва». Артыкул распавядае пра тое, як рэгіянальная газета «Вечерний Могилев» зрабіла пачварай сціплага вясковага транссэксуала.

Сёлета ў склад міжнароднага журы ўвайшлі цяперашнія і былыя журналісты Шведскага радыё, Радыё Рацыя, тэлеканала Белсат, медыя-кампаніі Дойчэ Вэлле — чальцы беларускай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” і шведскай арганізацыі ТУПІЛАК, якая аб’ядноўвае культурніцкія ЛГБТ-ініцыятывы з Паўночных краiнау.

Чытайце артыкул-пераможцу: «Яно»: як магілёўская газета зрабіла пачварай сціплага вясковага транссэксуала