Гістарычны вердыкт для сем’яў ЛГБТ+: «Усе народы Еўразвязу мусяць прызнаваць дзяцей аднаполых параў»

время чтения: 3 мин

Вышэйшы суд Еўрапейскага звязу пастанавіў, што Балгарыя павінна выдаваць пасведчанні асобы дзіцяці аднаполых бацькоў, і што ўсе краіны ЕС павінны паважаць такія сем’і.

Пастанова была прынятая пасля таго, як улады Балгарыі адмовіліся выдаць пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці па імені Сара, якое нарадзілася ў 2019 годзе ў сямейнай аднаполай пары ўраджэнкі Балгарыі Каліны Іванавай і Джэйн Джонс, народжанай ў Гібралтары (тут пададзеныя несапраўдныя імёны).

Гістарычны вердыкт для сем'яў ЛГБТ+: «Усе народы Еўразвязу мусяць прызнаваць дзяцей аднаполых параў»
Сара нарадзілася ў Іспаніі, але яна не магла разлічваць на атрыманне іспанскага грамадзянства, бо ні адна з яе маці не была грамадзянкай гэтай краіны. Затым Джонс падала заяўку ў Аб’яднаным Каралеўстве, каб Сара стала грамадзянкай Вялікабрытаніі, але ў гэтым ёй было адмоўлена, паколькі Джонс нарадзілася ў Гібралтары, а не ў Вялікабрытаніі. Таму яна не магла перадаць грамадзянства свайму дзіцяці.

Балгарыя адмовіла Сары ў грамадзянстве, бо краіна не прызнае аднаполыя шлюбы. Існуючы ўзор пасведчанняў аб нараджэнні ў Балгарыі мае толькі адно поле для «маці» і другое для «бацькі», і ў кожнай графе можа быць толькі адно імя.

Як след, у Сары не было ніякіх дакументаў, што стварала значны рызыкі для яе магчымасці атрымання доступу да сістэмы аховы здароўя, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння. Гэта акалічнасць таксама перашкодзіла яе сям’і пакінуць Іспанію.

14 снежня 2021 года Вярхоўны Суд Еўрапейскага звязу (CJEU) пастанавіў, што адмова Балгарыі ў выдачы дакументаў, якія пацвярджаюць асобу, можа перашкодзіць «ажыццяўленню дзіцём права на свабоднае перамяшчэнне і, як след, выкарыстанню ў поўнай меры сваіх правоў як грамадзяніна Еўразвязу».

Суд пастанавіў, што Балгарыя павінна прызнаць іспанскае пасведчанне аб нараджэнні, выдадзенае Сары, у якім абедзве яе маці пазначаны як яе бацькі. Пры гэтым пакідаючы магчымасць не выдаваць дзіцяці балгарскае пасведчанне аб нараджэнні. У судовым вердыкце  падкрэслівалася, што ўсе дзяржавы-члены  Еўразвязу павінны «прызнаць падобныя адносіны паміж бацькамі і дзецьмі, каб даць магчымасць [дзіцяці] рэалізаваць з кожным з бацькоў сваё права на свабоднае перамяшчэнне».

Суд Еўразвязу пастанавіў, што ўлады Балгарыі павінны выдаць Сары пасведчанне асобы або пашпарт. Суд дадаў, што ўсе іншыя краіны-члены Еўразвязу павінны прызнаць гэтыя пасведчанні асобы, каб надаць Сары свабоду перасоўвання разам з яе бацькамі.

Сп-ні Джонс і Іванава заявілі ў заяве для ILGA-Europe, што яны «ў захапленні» ад рашэння суда і «не могуць дачакацца, калі Сара атрымае свае дакументы».
«Для нас важна быць сям’ёй не толькі ў Іспаніі, але і ў любой краіне Еўропы, і, нарэшце, гэта можа ажыццявіцца», — дадалі яны. «Гэта доўгачаканы крок наперад для нас, але таксама вялізны крок для ўсіх ЛГБТ-сем’яў у Балгарыі і Еўропе».

Кіраўнік судовага аддзела ILGA-Europe Арпі Авецісян падкрэсліў, што рашэнне Вярхоўнага суда Еўразвязу з’яўляецца «сапраўдным сведчаннем» таго, што Еўразвяз – «саюз роўнасці».

Авецісян дадаў, што  ILGA-Europe з нецярпеннем чакае таго, што больш «ЛГБТ-сем’яў скарыстаюцца сваім правам на свабоду перамяшчэння і іншымі фундаментальнымі правамі на роўных з усімі іншымі».

«Важна, каб вердыкт у найбліжэйшым часе быў выкананы не толькі ў дачыненні да немаўляці Сары і яе сям’і, але і да іншых сем’яў, якія сутыкаюцца з падобным змаганнем па ўсім Еўразвязе», — сказаў Авецісян.

ILGA-Europe заявіла, што пастанова таксама ўмацавала словы прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен: «Калі вы з’яўляецеся бацькамі ў адной краіне, вы з’яўляецеся бацькамі у любой краіне».
У мінулым фон дэр Ляен неаднаразова выступала ў абарону правоў ЛГБТ+. У 2021 годзе яна падтрымала рэзалюцыю, якая абвясціла Еўразвяз «зонай свабоды ЛГБТІК».

У рэзалюцыі абвяшчалася, што квір-людзі «ва ўсім Еўразвязе павінны карыстацца свабодай жыць і публічна праяўляць сваю сексуальную арыентацыю і гендэрную ідэнтычнасць, не баючыся нецярпімасці, дыскрымінацыі або пераследу».
Фон дэр Ляен напісала пост у твітэры ў падтрымку рэзалюцыі, заявіўшы, што «быць сабой – гэта не ідэалогія».

«Ніхто і ніколі не зможа гэтага скасаваць. Еўразвяз – ваш дом. Еўразвяз — гэта #LGBTIQFreedomZone», — дадала прэзідэнтка Еўракамісіі ў сваім звароце.

Крыніца: pinknews.co.uk

 

Также по теме: 7 фильмов ЛГБТ на кинофестивале «Сандэнс» в 2022 году