Партыя Улаховіча прыняла праграму «супраць гендарнай роўнасці, талерантнасці і прапаганды гомасэксуалізму»
Беларуская патрыятычная партыя вылучае на парламенцкіх выбарах 20 кандыдатаў. Такое рашэнне прынята на 12-м (пазачарговым) з’ездзе партыі, які прайшоў 14 ліпеня ў Мінску. Сярод прэтэндэнтаў — кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2015 года Мікалай Улаховіч.
На з’ездзе таксама зацверджаны тэкст праграмы, з якой кандыдаты ад арганізацыі маюць намер выступаць на выбарах.
⇒Гомофобметр Улаховича: 16 — рекорд по гомофобии среди кандидатов в президенты
Цікавасць выклікае «гуманітарная частка» дакумента. У ёй сказана:
•«Мы выступаем супраць праграм «гендарнай роўнасці», якія навязвае нам Захад, калі мужчыны і жанчыны не адрозніваюцца адзін ад аднаго.
•Мы выступаем за традыцыйнае выхаванне падрастаючых пакаленняў, дзе хлопчык выхоўваецца як будучы мужчына — бацька, абаронца сям’і і Радзімы.
•Дзяўчынка адпаведна выхоўваецца як будучая маці, захавальніца сямейнага ачага. Ужо гэта забяспечыць нараджальнасць і скароціць колькасць сем’яў, якія распадаюцца».
Акрамя таго, партыйцы выступаюць супраць «талерантнасці, што навязваецца нам Захадам», а таксама падтрымліваюць «непрыняцце грамадствам асобных з’яў, такіх як прапаганда гомасэксуалізму, нетрадыцыйных норм выхавання, легалізацыя наркотыкаў».