«Чаму ў яго няма СНІДу?» Анты-ЛГБТ евангеліст-прапаведнік напісаў крытыку фільму «З любоўю, Сайман» і гэта было дзіка
Евангельскі прапаведнік супраць ЛГБТ Пітэр Лабарбэра схадзіў паглядзець «З любоўю, Сайман» і засмуціўся.
Былы рэпарцёр «Washington Times», Лабарбэра з’яўляецца кіраўніком хрысціянскай анты-геяўскай лобінгавай групы, вядомай як «Амерыканцы за праўду пра гомасэксуалізм».
На гэтым тыдні евангельскі актывіст пайшоў паглядзець рамантычную гей-камедыю «З любоўю, Сайман» і меў ласку зрабіць рэцэнзію.
Лабарбэра паразмаўляў з Джэнет Мэферд, вядучай Амерыканскага сямейнага радыё, каб падзяліцца сваімі думкамі пра фільм.
Ён сказаў: «Гэта як дыснэяўскі гей-фільм. Ён у асноўным для падлеткаў, гэта рамантычная камедыя.
«Фільм вельмі бяскрыўдны ў параўнанні «Кліч мяне сваім імем», які нашмат бруднейшы… у гэтым, няма ніякага сэксу, акрамя пацалунку. Гэта адбеленая версія [гомасэксуалізму].”
У якасці спойлера ён дадаў: «Фільм заканчваецца тым, што ён цалуе хлопчыка, і ўсе шчаслівыя, што Сайман знайшоў гей-рамантычныя стасункі, якія ён шукаў”.
Ён таксама сказаў: «Няма ніякіх наступстваў пасля таго, як гэты хлопчык вырашае быць геем, мы ніколі не пачуем пазней пра хваробы, звязаныя з гомасэксуалізмам, якія ён, верагодна, атрымае, псіхічныя захворванні і, вядома ж, суд Божы.”
Калі яго папрасілі ўдакладніць, Лабарбэра прывёў ганебную кнігу «Небяспекі здароўю ад гомасэксуалізму», апублікаваную іншай анты-ЛГБТ групай.
Ён сказаў: “Гомасэксуалізм істона павялічвае рызыку вялікіх паталогіяў, у тым ліку ВІЧ і сіфіліс. Сёння абедзьве гэтыя хваробы закранаюць геяў-мужчынаў. Але таксама і псіхічныя разлады.
Схільнасць да самазабойства нашмат больш сустракаецца ў выпадку гомасэксуалізму, бо гомасэксуальныя паводзіны з’яўляюцца вычварэннем, як кажа нам Бог. Гэта адхіленне, гэта ненармальна, але разгляданы фільм з усіх сілаў імкнецца надаць яму маральную эквівалентнасць і сказаць, што гэта тое ж самае.
Ёсць адзін эпізод, дзе яны кажуць, чаму мы мусім падавацца нармальнымі б для нашых бацькоў? Таму што так задумаў Бог!
Гэта так проста, і ўсё ж Галівуд робіць усё, што можа. Мы будзем бачыць усё больш такіх фільмаў.
Гэта першы буйны падлеткавы гомасексуальны рамантычны фільм, які стане вялікім касавым хітом. І метавіта так, зноў жа, Галівуд спрабуе паказаць як нармальную з’яву сэксуальны грэх, гомасэксуальнасць, трансгендэр будзе наступным.
«Усё гэта частка спробаў Галівуду весці сваю прапаганду сярод моладзь і ўсяго грамадства”.
Падсумоўваючы свае праблемы з фільмам, ён сказаў: «Гэты фільм, як я бачу, прасоўвае тры галоўныя міфы.
«Нумар адзін заключаецца ў тым, што быць гомасексуалам-у друкоссі «геем» — гэта ў асноўным быць тым, кім вы ёсць, гэта па сутнасці быць тым, кім вы ёсць. Ведаеце, так між справаў, ён проста апынуўся геем.
Нумар два — існуе поўная ўзаемная эквівалентнасць паміж гомасексуальнымі рамантычнымі адносінамі і гомасексуальным ладам жыцця і нармальным, гетэрасексуальным жыццём. Паказваецца поўная роўнасць.
Нумар тры — бацькоўская любоў, як яны любяць свайго сына пасля таго, як той зрабіў камінг-аўт і заявіў аб сваёй гомасэксуальнасці або калі яны самі даведваюцца, дык бацькі, яны проста выказваюць шкадаванне, што раней пра гэта ня ведалі.
Няма ніякога жалю. У фільме няма ніякага рэлігійнага паслання, і няма нічога, што паказвала якое-небудзь непрыняццё… усё выглядае так, што яны не разумеюць і проста прымаюць гэта”.
Палухаць аўдыё на Right Wing Watch:
Хоць ён паказваецца ў Вялікабрытаніі як для аўдыторыі 12+, а ў ЗША — для 13+, а для малодшых рэкамендуецца прагляд разам з бацькамі, у Сінгапуры толькі аўдыторыі старэй 21 года будзе дазволена ўбачыць падлеткавы фільм,пасля таго, як яму быў нададзенае абмежаванне «асобам, старэй 21 году» – што таксама выключае яго паказ у большасці кінатэатраў.
Аматары раскрытыкавалі такое рашэнне, звяртаючы ўвагу на смяхотнае абмежаванне для фільму «З любоўю, Сайман», калі яго параўноўваць з абмежаваннем 16+ для фільму «Форма вады», у якім ёсць сцэна, дзе нямая жанчына займаецца сэксам з амбіфіяй.
У фільме «З любоўю, Сайман», няма сэксуальных сцэнаў з удзелам людзей або жывёлаў.