Конкурс журналiсцкiх прац
Конкурс журналiсцкiх прац “Найлепшы журналіст-барацьбіт з дыскрымінацыяй у Беларусі – 2018”
Культурніцкая ЛГБТ—арганізацыя Паўночных краінаў ТУПІЛАК сумесна з ініцыятывай “Журналісты за талерантнасць” і сайтам Gaypress у сёмы раз абвяшчае прафесійны конкурс на найлепшы журналісцкі матэрыял на антыдыскрымінацыйную праблематыку.
Аўтары найлепшых друкаваных і iнтэрнэт-артыкулаў і/ці фота-аўдыё-відэа рэпартажаў, якія прасоўваюць ідэю роўнасці і недыскрымінацыі ўразлівых сацыяльных групаў у беларускім грамадстве, будуць абвешчаныя ў Міжнародны дзень правоў чалавека — 10 снежня 2018 года.
Пераможца конкурсу атрымае адмысловую ўзнагароду, а таксама будзе мець магчымасць наведаць ЛГБТ-арганізацыі ў адной з краінаў Скандынавіі з мэтай падрыхтоўкі тэматычных публікацыяў на працягу 2019 года.
Чакаецца, што конкурсныя матэрыялы павінны з’явіцца ў прэсе ў перыяд з 1 лістапада 2017 г. па 31 кастрычніка 2018 года.
Матэрыялы конкурсу маюць быць скіраваныя на разгляд журы на электронны адрас info@j4t.by з паметкай «Конкурс» не пазней за 30 лістапада 2018 года.
Сярод пераможцаў конкурсу мінулых гадоў – Наталля Касцюкевіч, TUT.BY, Улад Швядовіч, “Наша Ніва”, Вікторыя Біран, Makeout.