Святар-гей Джыдэ Маколі: «Вы — гей, гэта проста значыць, што Бог вас горача любіць»
Святар, які адкрыта прызнае, што ён гей – пастар Джыдэ Маколі прапанаваў людзям, у якіх ёсць праблемы з успрыняццём ЛГБТ+, пагаварыць пра гэта з Богам.
«Тыя, хто выступае супраць сэксуальнай ідэнтычнасці супольнасці ЛГБТ на самой справе павінны прыняць гэта з Богам, таму што я прыняў гэта з Богам, і я прымірыўся», — кажа гей-святар нігерыйскага паходжання, які не хавае сваёй сэксуальнай арыентацыі.
Маколі выступае ў дакументальным фільме пра складанасці і дасягненні цемнаскурых, людзей азіяцкага паходжання і прадстаўнікоў этнічных меншасцяў (black, Asian and minority ethnic – BAME) з ліку ЛГБТ+. Стужку можна паглядзець на YouTube.
Дакументальны фільм «Галасы BAME» быў выпушчаны Стоўнволскай групай па абароне правоў ЛГБТ+ у партнёрстве з рэжысёрам Чэрыш Атэка, выпускніцай Стоўнволскай праграмы ролевых мадэляў BAME/POC ЛГБТК. Відэасерыя паказвае шэсць розных ролікаў – шэсць гісторыяў на розныя тэмы.
Святар-гей заснаваў першае ў Нігерыі месца набажэнстваў для прадстаўнікоў ЛГБТ+.
Досвед Маколі паказаны галоўным чынам у роліку пра рэлігію. 12 гадоў таму пасля таго, як ён нарэшце прымірыў сваю веру і сваю сэксуальнасць, святар заснаваў «Дом братэрства вясёлкі», першае ў Нігерыі месца набажэнстваў для людзей з ліку ЛГБТ+.
«Мяне падвяргалі астракізму, дэманізавалі, была спроба выгнаць мяне. Я вырашыў маліцца Богу 40 дзён і 40 начэй», – кажа ён у відэа.
«Я прыйшоў да разумення, што магу душыць свае аднаполыя пачуцці, пазбавіцца ад таго, што мяне прыцягвае аднаполая арыентацыя, немагчыма».
«Узаемаабумоўленасць занадта часта выключаецца з размовы аб роўнасці ЛГБТ+».
— Чэрыш Атэка
Як і іншыя героі дакументальнага цыклу, Маколі адрынае ідэю пра тое, што належаць да ЛГБТ+ несумяшчальна з тым, каб быць чорным, афрыканскага паходжання або рэлігійным.
«Часта кажуць, што быць геям – гэта заходняя хвароба, гэта заходні лад жыцця. Гэта не заходні лад жыцця. Калі б чорныя людзі і афрыканцы паклапаціліся пра тое, каб зазірнуць у нашу гісторыю, гомасэксуальнасць існавала задоўга да каланіялізму або місіянераў, якія прыбылі на берагі Афрыкі», – кажа ён.
І дадае: Калі раскласці слова «gay» як акронім, атрымаецца G-A-Y – God Adores You (Бог горача любіць цябе). God Admires You (Бог захапляецца табой), God Accepts You (Бог прымае цябе), God Accommodates You (Бог улічвае твае інтарэсы), God Anoints You (Бог памазвае цябе)».
Стоўнволскі дакументальны цыкл таксама закранае такія тэмы, як гендэр, псіхічнае здароўе, бачнасць і ўзаемаабумоўленасць.
«Узаемаабумоўленасць занадта часта выключаецца з размовы аб роўнасці ЛГБТ+». «Я хачу, каб гэты фільм спрыяў абмеркаванням і заахвоціў даведацца больш пра складаныя праблемы, з якімі людзі могуць сутыкнуцца, калі яны належаць да некалькіх маргіналізаваных супольнасцяў», – кажа прадзюсар і рэжысёр Атэка ў прэс-рэлізе.