У інданезійскім горадзе Паданг выкарыстоўваюць экзарцызм, каб «вылекаваць» прадстаўнікоў квір-супольнасці

время чтения: 2 мин

У інданезійскім горадзе Паданг затрымана 18 квір-параў у рамках кампаніі па «лекаванні» прадстаўнікоў ЛГБТ+ з дапамогай рэлігійнага экзарцызму.

Па дадзеных Бі-бі-сі-Інданезія, у сталіцы Заходняй Суматры паліцыя вызначыла 10 лесбійскіх і восем трансгендэрных параў для «псіхалагічнай падтрымкі і рэабілітацыі».

 

падвярганне пар экзарцызму – вядомаму як Рукія – які часта ўключае фізічнае гвалт і заснаваны на перакананні, што гомасэксуальныя і трансгендэрныя людзі пакутуюць ад псіхічных захворванняў, выкліканых дэманічнымі духамі – джынамі.

«Жаночы дух увайшоў у цела»

— Інданезійскі святар

Лічыцца, што збіццё ахвяр венікам і чытанне святых вершаў вызваліць іх ад звышнатуральных духаў і чалавек перастане быць квірам.

У краіне ёсць тэлевізійнае шоў пад назвай «Рукія», дзе паказваюць ісламскіх святароў, якія праводзяць абрад, каб «вылечыць» розныя псіхічныя і фізічныя «хваробы», уключаючы гома- і транссэксуальнасць.

Згодна з аўстралійскім выданнем ABC, у адным з эпізодаў пад назвай «Джын у садомскай супольнасці» паказваецца, як мужчына-гей крычыць, плача і моцна трасецца, калі чытае радкі Карана.

Святар пракаментаваў гэтую сцэну так: ён ачышчае цела мужчыны ад «жаночага духу», які ў яго ўвайшоў пасля папярэдняй траўматычнай падзеі.

Гомасэксуальнасць у Інданезіі фармальна не забароненая, за выключэннем правінцыі Ачэг, якая знаходзіцца пад законам шарыяту, але прадстаўнікі квір-супольнасці ўсё яшчэ пераследуюцца.

У Падангу супольнасць ЛГБТ+ не раз станавілася аб’ектам пераследу

Уціск прадстаўнікоў квір-супольнасці ў Падангу, горадзе з насельніцтвам больш за мільён чалавек, быў ініцыяваны мэрам Магіелды Аншарула, які ў мінулым месяцы ўзначаліў шматтысячны марш па вуліцах Паданга супраць ЛГБТ.

Мэр прамовіў прысутным: «Тыя, хто здзейсніў грэх, хай пакаюцца, і тыя, хто іх абараняе, мусяць ведаць: яны сутыкнуцца з апазіцыяй з боку ўсіх партыяў і суполак гораду Паданга, а таксама сілаў бяспекі».

Мэр Магіелды Аншарула на чале шматтысячнага анты-ЛГБТ маршу па вуліцах Паданга ў лістападзе (Dprd Kota Padang/Facebook)

Як паведамляецца, усяго за некалькі тыдняў да мітынгу паліцыя Паданга арыштавала 10 жанчынаў па падазрэнні ў «дэвіянтных лесбійскіх паводзінах».

Кіраўнік паліцыі Пол Ядрысан заявіў, што спецслужбы сачылі за дзейнасцю жанчыны ў сацыяльных сетках і што на адной са сваіх старонак у Фэйсбуку яна «цалавалася і абдымалася» з іншай жанчынай, як быццам яны былі «мужчынам і жанчынай».

Паданг – не адзіны інданезійскі горад, у якім адбываецца ўціск прадстаўнікоў квір-супольнасці.

Недалёка ад Падангу на востраве Суматра знаходзіцца горад Парыяман, дзе ў мінулым месяцы прынялі закон, які забараняе аднаполы сэкс і іншыя «акты, якія можна аднесці да ЛГБТ».

У горадзе, дзе пражывае больш за 80 000 чалавек, аднаполыя пары, асуджаныя за здзяйсненне «амаральных дзеянняў», а таксама людзей, якія «паводзяць сябе як трансвестыты», будуць штрафаваць на мільён рупій (55 фунтаў стэрлінгаў).

Намеснік мэра гораду Мардысан Магіюдын заявіў, што закон з’яўляецца часткай кампаніі па «выкараненні ЛГБТ».

А ў мінулым годзе ў сталіцы, Джакарце, 141 чалавек быў арыштаваны за ўдзел у так званай «гей-сэкс-вечарыне», у выніку чаго 10 з іх былі асуджаныя і атрымалі турэмнае зняволенне.

 

pinknews