Зварот кіраўніцтва Інстытута глабальнай справядлівасці да А.Р. Лукашэнка

время чтения: 2 мин

Шаноўнаму Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку,                                                       14 снежня 2018 г.

Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Паважаны Прэзідэнт Лукашэнка,

Звяртаюцца да Вас Япіскап Цэркваў гарадскіх супольнасцяў (MCC) і дырэктар Інстытута глабальнай справядлівасці, а таксама дырэктар па справах стасункаў і сям’і Інстытута глабальнай справядлівасці. Пішам Вам, каб выказаць нашу заклапочанасць з прычыны ўзрастання варожасці да ЛГБТКІ-насельніцтва Беларусі, якая распальваецца на рэлігійным грунце.

Мы глыбока ўстрывожаныя тым, што людзі, якія спавядаюць хрысціянскую веру, падбухторваюць да асуджэння або раблення шкоды Божым дзецям з ЛГБТКІ-супольнасці. Мы прадстаўляем сусветную кам’юніці вернікаў Цэркваў гарадскіх супольнасцяў (MCC) з прыходамі і візітатарамі ў 40 краінах. У сваёй дзейнасці мы імкнемся стварыць бяспечнае месца для ўсіх чалавечых істотаў, а таксама інклюзію і абарону для лесбіянак, геяў, трансгендараў ды інтэрсэксуальных людзей у царкве і ў грамадстве.

Наколькі нам стала вядома, у красавіку 2018 года ў Мінску адбыўся Міжнародны фестываль квір-гісторыі DOTYK, пасля якога некалькі пастараў-евангелістаў накіравалі да Вас скаргу з крытыкай святкаванняў і прэзентацыяў, якія адбыліся падчас дадзенага мерапрыемства. Мы хацелі б упэўніцца ў тым, што Вы разумееце, што падобныя сходы не “прасоўваюць гомасэксуальнасць”, а спрыяюць узаемаразуменню і шчырасці, а таксама бяспецы і роўнасці ўсіх Божых дзяцей.

Мы разумеем, што шмат рэлігійных арганізацыяў прасоўваюць канцэпцыю сям’і, якая выключае Божых дзяцей з ЛГБТКІ-супольнасці і просім Вас зразумець, што падобны падыход не прадстаўляе  ані ўсе хрысціянскія цэрквы, ані нашыя вучэнні. Насамрэч, шырокі спектр канфесіяў прасоўвае прыманне ды інклюзію, што, мы спадзяемся, практыкуеце Вы ў кіраванні Беларуссю і ў стасунках з грамадзянамі краіны.

Усе сем’і заслугоўваюць права быць аднолькава прызнанымі і абароненымі паводле закона. Усе дзеці, уся моладзь, усе дарослыя, уключаючы тых, хто вызнае сябе лесбіянкамі, геямі, бісэксуаламі, трансгендарамі ці інтэрсэксуальнымі людзямі, маюць карыстацца гарантаванай абаронай і правамі, як паўнавартасныя грамадзяне сваёй краіны.  Прыхільнікі абмежавання гэтай абароны і правоў не заслугоўваюць на імя паслядоўнікаў Хрыста.

З глыбокай пашанай,

Япіскап Пэт Бамгарднер

Выканаўчы дырэктар

Інстытут глабальнай справядлівасці

Цэрквы гарадскіх супольнасцяў (MCC)

Зварот кіраўніцтва Інстытута глабальнай справядлівасці да А.Р. Лукашэнка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вялебны Доктар Джым Мэрыт

Дырэктар па справах стасункаў і сям’і

Інстытут глабальнай справядлівасці

Цэрквы гарадскіх супольнасцяў (MCC)

Зварот кіраўніцтва Інстытута глабальнай справядлівасці да А.Р. Лукашэнка

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Арыгінал дакумента