“Багемская рапсодыя” зазнала цэнзуру ў Кітаі
Галівудскі біёпік “Багемская рапсодыя” пра слыннага рок-спевака Фрэдзі Мэрк’юры выйшаў у Кітаі ў абрэзаным фармаце.
Ключавыя моманты, у якіх паказвалася бісэксуальнасць Мэрк’юры, у тым ліку яго інтымныя пацалункі з іншымі мужчынамі, зніклі са стужкі.
Акрамя гэтага, сцэны, дзе галоўны герой карціны, што атрымала чатыры прэміі Оскар, з’яўляецца ў жаночым аддзенні, патрапілі пад нож кітайскай цэнзуры.
У выніку маніпуляцыяў кітайскай “паліцыі нораваў” кітайскі варыянт “Багемскай рапсодыі” апынуўся карацейшым за арыгінал на цэлых тры хвіліны.
Акрамя выразаных сцэнаў з квір-тэматыкай, эпізод, у якім Мэрк’юры распавядае сябрам з свайго гурта пра тое, што захварэў на СНІД, выйшаў без субтытраў са сцішанымі галасамі актораў у арыгінале.
Цэнзура ЛГБТ – не навіна ў Кітаі
У Кітаі існуе даўняя традыцыя цэнзуравання ЛГБТ-кантэнту ў кіно.
Так, напрыклад, улады гэтай краіны выдалілі пацалунак паміж двума геямі, ролі якіх гралі Майкл Фасбэндар і Рыдлі Скот у кінастужцы «Чужы: Запавет” у 2017 годзе.
Таксама кінакарціна “Воблачны атлас”, якую знялі трансгендарныя сёстры Вачоўскі, выйшла на кітайскія экраны ў 2013 годзе без сцэны аднаполага cэксу.
Паводле: https://www.pinknews.co.uk/2019/02/27/bohemian-rhapsody-released-china-without-queer-content