Ліхтэнштэйн: “Шлюб для ўсіх” і тут зноў становіцца тэмай 

Ліхтэнштэйн: “Шлюб для ўсіх” і тут зноў становіцца тэмай 

время чтения: 2 мин

Калі аднаполыя шлюбы будуць узаконеныя ў Швейцарыі, Ліхтэнштэйн застанецца адзіным выключэннем у гэтым пытанні. 

Нацыянальная рада 132 галасамі за (супраць 53, 13 устрымаліся) прагаласавала за аднаполыя шлюбы. Адначасова яна выказалася за доступ лесбійскіх шлюбных пар і адзінокіх жанчын да банку спермы. Таксама і міністр юстыцыі Карын Кэлер-Зутэр выступіла за “Шлюб для ўсіх”: “Федэральная рада вітае тое, што такім чынам ліквідавана існуючая няроўнасць у абыходжанні”. Але пытанне вырашана яшчэ не да канца. У восень яно павінна быць зацверджана Радай кантонаў.    

Да сёння шлюб у Швейцарыі адкрыты толькі гетэрасексуальных пар. Аднаполыя пары маюць магчымасць заявіць сваё партнёрства. Заяўленае партнёрства аднак не мае рэлевантных правоў і абавязацельстваў. Таксама і ў Ліхтэнштэйне ў цяперашні час магчымы толькі заяўленыя партнёрствы. Калі Швейцарыя ўвядзе “Шлюб для ўсіх”, Ліхтэнштэйн застанецца адным з апошніх выключэнняў у гэтым пытанні ў Заходняй Еўропе.   

“Flay” радуецца і спадзяецца на палітычныя партыі 

“Мы вельмі рады рашэнню Нацыянальнай рады і спадзяемся, што Рада кантонаў таксама дасць гэтаму “зялёнае святло”, адзначыў Амас Каўфман з “Flay”, ЛГБТІ-аб’яднання ў Ліхтэнштэйне. З вырашэннем пытання ў Швейцарыі гэтая тэма становіцца актуальнай таксама і ў Ліхтэнштэйне. “Мы вельмі рады таму, што адбываецца ў Швейцарыі, таму што менталітэт у нашых краін падобны”, заявіў Каўфман. Аднак ці з’явіцца гэтая тэма на палітычным парадку дня, залежыць у першую чаргу ад палітычных партый. “Тут мы хацелі б убачыць ясную пазіцыю ці нават штуршок у вырашэнні пытання”, адзначыў Амас Каўфман.        

Нарэшце і ў Ліхтэнштэйне прыспеў час для поўнай роўнасці стаўлення. У юрыдычным плане “Шлюб для ўсіх” ужо быў тэмай у Ліхтэнштэйне. Адміністрацыйны суд выказаў пункт гледжання, што закон аб шлюбе, які вызначае магчымасць заключэння шлюбу толькі паміж асобамі розных палоў, супярэчыць пункту Канстытуцыі аб роўнасці ўсіх і забароне на дыскрымінацыю Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека. Аднак Дзяржаўны суд не пагадзіўся з гэтым, бо згодна рашэння Еўрапейскага суда па правах чалавека ніводная краіна не абавязана адкрываць шлюбы для ўсіх.    

У выніку і ў Ліхтэнштэйне гэта мусіць стаць палітычным рашэннем. Рашэннем, якое мусіць прызнаць не толькі ландтаг, але і княжаскі дом Фарбэ.