Рыкі Марцін прызнаўся ў “шалёным” фут-фетышызме

время чтения: < 1 мин

Вядомы спявак Рыкі Марцін прызнаўся падчас амерыканскага ток-шоў Гары напрыканцы лютага, што яго рэальна ўзбуджае ў спальні.

І гэта можа здацца вам абсалютнай нечаканкай. Выканаўца La Vida Loca распавёў, што ў хлопцах яго заводзіць адзін фетыш – іх ногі.

Рыкі Марцін прызнаўся ў “шалёным” фут-фетышызме

“У мяне нейкі абсалютна шалёны ФФ,” – дадаў 45-гадовы Рыкі, раскрываючы свой “вялікі сакрэт”. – “Насамарэч, гэта дрэнна. Гэта, ведаеце, як сказаць “Прывітанне! Рады пазнаёміцца [апускае вочы долу]”.

На пытанне вядучага тэлешоў Гары Конніка малодшага, ці гэтая цяга можа наблізіць або адштурхнуць ад яго хлопцаў, спявак заўважыў: “О так, гэта можа ўсё сапсаваць. Прыгожыя ступні – гэта прыгожыя ступні. А брыдкія ступні – як качыныя лапкі ў баі.”

Нечаканае прызнанне Рыкі пакінула адзінае пытанне: “Як выглядаюць лыткі яго сірыйскага жаніха Джвана Ёзэфа, з якім ён пазнаёміўся ў Інстаграме”? Мы адсачылі Джвана ў Інсце і знайшлі некалькі файных фотак яго ножак. Вы толькі паўзірайцеся!

Рыкі Марцін прызнаўся ў “шалёным” фут-фетышызме

 

Паводле: https://attitude.co.uk/article/ricky-martin-reveals-he-has-a-crazy-foot-fetish/13686/