Лідэр Rammstein не разумее як сёння можна заставацца гамафобам
Фронт-мэн Rammstein у наступную пятніцу выпускае свой другі сольны альбом пад назовам “F & M” . Публікуем размову з ім пра напісанне тэкстаў і супрацоўніцтве з музыкам у стылі “метал” Петэрам Тэгтгранам.
Ціль Ліндэман у інтэрвью выданню Tagesspigel выказаў сваё неразуменне таго, што ў 2019 годзе ўсё яшчэ існуе нянавісць дачынна да гомасэксуалаў. У сваіх тэкстах у альбоме “Каханне ёсць тут для ўсіх” гурту Rammstein 56-гадовы выканаўца адзначыў: “Кожны можа рабіць і дазваляць рабіць тое, што ён ці яна жадаюць. Няма межаў, няма табу”.
Далей майстар, які нарадзіўся ў Лейпцыгу (былая ГДР) і да ўз’яднання Германіі сталеў ва ўсходненямецкай зямлі Мекленбург – Пярэдняя Памеранія, адзначыў: “Сёння проста цяжка сабе ўявіць, што можна быць такім дзікунным і нешта мець супраць гомасэксуалаў. Звычайна я не належу да тых, хто ўключаецца ў падобныя дыскусіі, але час ад часу ўсё ж трэба ўмешвацца і адкрываць свой рот”.
Гурт Rammstein ужо шматкроць выказваўся на тэму сэксуальнай разнастайнасці і з гэтай прычыны падпаў пад моцную крытыку ў гамафобных краінах. Акурат у 2000 годзе ў Беларусі блізкі да ўраду так званы “совет по нравственности” абвінаваціў гэты музычны гурт у тым, што ён спавядае і прапагандуе “гвалт, мазахізм, гомасэксуальнасць ды іншыя вычварэнствы”.
Падчас канцэртаў у гамафобных краінах гурт адмыслова дэманструе сябе дружалюбным дачынна ЛГБТІ-супольнасці: вельмі хвалюючым на выступе ў Санкт-Пецярбурзе ў чэрвені бягучага году стаўся момант, калі гітарыст Пауль Ландэрс і Рыхард Крупзэ пры выкананні кампазіцыі “Замежнікі” нечакана пацалаваліся ў вусны. У польскім Хорцуве на выступе быў выкарыстаны вясёлкавы сцяг.