Універсітэт у Індэанапалісе не будзе звальняць прафесара з прычыны ягоных “гамафобных і сэксцісцкіх” выказванняў – права на свабоду выказванняў
У Злучаных Штатах Амерыкі распалілася палеміка вакол прафесара, які ў сацыяльных сетках размясціў гамфобны і антыжаночы пост. Эрык Расмусэн з’яўляецца эканамістам, ён ад 1992 году выкладае ў Індэанапалісе ў Школе Бізнэса IU Kelley. Ён патрапіў пад крытыку пасля таго, калі 7 лістапада ў твітары распаўсюдзіў артыкул пад назовам “Жанчыны разбураюць акадэмію? Магчыма”. У адной з частак тэксту змяшчаецца разважанне, чаму “геніі з’яўляюцца пераважна асобамі мужчынскага полу”.
Універсітэт паведаміў, што вну добра ўсведамляе і ведае пра скаргі на адрас Расмусэна, якія з’явіліся ў апошнія гады. Так, у сваіх выказваннях той, апрача іншага, сцвярджае, што гомасэксуальныя мужчыны не прыдатныя для некаторых спецыяльнасцяў, у тым ліку да прафесіі выкладчыка, што чарнаскурыя студэнты маюць заніжаныя стандарты, а таксама называў жанчын, якія спяць з некалькімі мужчынамі, “шлюхамі”. Універсітэт ясна давёў да ведама грамадскасці, што разглядае выказванні прафесара як расісцкія, гамафобныя ды сэксісцкія, але ўсе гэтыя заявы прафесара перакрываюцца правам на свабоду выказванняў. Таму Расмусэна нельга і немагчыма звольніць, бо ягоныя посты былі даволі “бязглуздымі ды недалёкімі”.
Са свайго боку, Расмусэн абараняў сябе і выказваў на адрас універсітэта абвінавачанні, што той імкнецца пакараць прафесара за думкі, адрозныя ад пункту гледжання вну. Маўляў, вызначэнне “шлюха” не ёсць абразлівым, а толькі з’яўляецца характарыстыкаю пэўнае катэгорыі жанчын. Акрамя таго, па словах Расмусэна, ён не быў супраць таго, што ягоная жонка была выкладчыцаю перад тым, як сталася хатняй гаспадыняй. А што да чарнаскурых студэнтаў, то, паводле ягоных словаў, да іх выстаўляліся меншыя патрабаванні, таму што сам універсітэт жадаў мець больш менавіта чарнаскурых студэнтаў.
Расмусэн пісаў, што ёсць студэнты-вернікі і студэнты-кансерватары, якія яму ціха апладуюць, бо яны шчаслівыя, што адзін з прафесараў адкрыта падзяляе іх думкі. Бо ёсць, маўляў, погляды, якія лепш не дэманстраваць публічна.