Пантыфік засцерагае ад роўнасці ў праве на шлюб і “гендарнай ідэалогіі”

время чтения: 2 мин

Падчас выступу перад амерыканскімі біскупамі Францыск даў зразумець, што ён як і раней катэгарычна адмаўляе ў роўным стаўленні да гомасэксуалаў.  

Сальваторэ Джозэф Кардылеонэ, эрц-біскуп Сан-Францыска, заявіў “Каталіцкай службе навін”, што папа Францыск падчас наведвання 33-ма амерыканскімі біскупамі Ватыкана засцярог ад роўнага стаўлення да гомасэксуалаў. Кардылеонэ сказаў, што пантыфік, аднак, абмовіўся, што таксама і гомасэксуальныя пары павінны мець доступ да грамадскіх сродкаў, а квір-католікі – доступ да каталіцкага душпастырства. Ва ўсялякім выпадку, заключэнне шлюбаў аднаполымі парамі абавязкова трэба прадухіляць. “Шлюб унікальны. Шлюб па прыродзе з’яўляецца саюзам паміж мужчынам і жанчынай”, цытуе Кардылеонэ папу. “І ён казаў яшчэ пра небяспеку гендарнай ідэалогіі і пра тое, як яна адмаўляе адрозненні”.

Паняцце “гендарная ідэалогія” у большасці выпадкаў выкарыстоўваецца як ключавое супраць прызнання гома- і транссэксуалаў. У нямецкай палітыцы гэты выраз выкарыстоўвае асабліва “Альтэрнатыва для Германіі”. Іх дэпутат бундэстагу Марцін Хофман некалькі месяцаў таму нават заявіў, што “гендарная ідэалогія з’яўляецца антыхрысціянскай і вычварэнскай”.

Супярэчлівыя выказванні па прыняцці геяў і лесбіянак

З боку каталіцкай царквы на тэму роўнага стаўлення да гома- і транссэксуалаў сыходзяць супярэчлівыя выказванні. У Германіі царква падае сябе адносна ліберальнай, нават блаславенне аднаполых пар больш не з’яўляецца табу. Таксама і папа Францыск дасылае   супярэчлівыя сігналы: так, 83-гадовы пантыфік нядаўна прыняў вядомага іезуіцкага пастара, які дружалюбна ставіцца да ЛГБТІ, Джэймса Марціна. У той жа час ён адмахваецца ад гомасэксуальнасці як ад “даніны модзе” або заяўляе, што гомасэксуалы ў прынцыпе не могуць ствараць сем’і.      

У некаторых краінах каталіцкая царква выступае да таго ж як арганізацыя падтрымкі гамафобных урадаў, перад усім у Польшчы: там царква адкрыта падтрымлівае правапапулісцкі ўрад партыі “Права і справядлівасць” Яраслава Качыньскага. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў, напрыклад, напярэдадні парламенцкіх выбараў сцвярджала, што гомасэксуалы з’яўляюцца “чужымі для еўрапейскай цывілізацыі”.

Таксама і папскі візіцёр Сальваторэ Кардылеонэ з’яўляецца палітычна заангажаваным у барацьбе супраць ЛГБТІ-правоў: у 2008-м годзе ён належаў да суарганізатараў так званага народнага вердыкту “Прапазіцыя 8”, у выніку якога ў хуткім часе ў Каліфорніі зноў была ўведзена дзяржаўная забарона на шлюбы для геяў і лесбіянак.

 

Паводле: https://www.queer.de/detail.php?article_id=35396