Цінэйджар забіў маладзёна-гея 128 ўдарамі нажа: мінімум 24 гады зняволення

Цінэйджар забіў маладзёна-гея 128 ўдарамі нажа: мінімум 24 гады зняволення

время чтения: 2 мин

Брутальнае забойства 18-гадовага гея летам мінулага году шакіравала Англію. Непаўналетні на момант злачынства забойца можа разлічваць на тое, што мінімум у 2043-м годзе зможа выйсці на волю.  

Суд у паўночна-заходнім Прэстане прысудзіў маладому чалавеку мінімальнае пакаранне ў 24 гады зняволення за тое, што ён у мінулым  красавіку брутальна забіў 18-гадовага карыстальніка сацыяльнай сеткі для геяў і бісексуальных мужчын Grindr Алекса Дэвіса. Браян Х., якому на момант злачынства было 17 год, быў прызнаны вінаватым судом прысяжных. Журы прысяжных спатрэбілася менш за гадзіну, каб вызначыцца наконт абвінаваўчага вердыкту – і гэта пры тым, што ўрачы выявілі ў злачынцы нервовае захворванне. 

Х. пазнаёміўся са сваёй ахвярай, працаўніком будаўнічага рынку, праз сацыяльную сетку для геяў і бісексуальных мужчын. Народжаны літовец, які ва ўзросце сямі год з сям’ёй пераехаў у Англію, заманіў Дэвіса на спатканне на ўзгорак, які знаходзіцца на аддаленні ў многіх кіламетрах. Ён распавядаў, што пакуль не зрабіў камінг-аўт і таму можа сустракацца толькі ў “вельмі патаемным месцы”.     

На ўзгорку злачынца ўдарыў сваю ахвяру кухонным нажом 128 разоў. Пасля гэтага ён зацягнуў яшчэ жывога Дэвіса ў тайнік. У той самы вечар на сваім ровары ён са спакойнай душой праехаў міма ахоўнай відэакамеры – з заплечнікам ахвяры на спіне. Ахвяру праз тры дні знайшоў ляснік. Паводле вынікаў экспертызы, Дэвіс памёр пакутніцкай смерцю. 

Гаманец ахвяры знайшлі ў забойцы

Двума днямі пазней Х. затрымалі. У яго дома паліцэйскія знайшлі навушнікі, мабільны тэлефон і гаманец з банкаўскімі картамі ахвяры.    

Урачам Х. прызнаўся, што нейкі голас сказаў яму ў галаве, што яму пагражае небяспека і што ён мусіць напасці на Дэвіса. Ён прыхваціў з сабой нож выключна для таго, каб абараніць сябе. Ён сказаў, што ён сексуальна цікавіўся як мужчынамі, так і жанчынамі, аднак у яго ніколі не было стасункаў. Многія псіхіятры дыягнаставалі ў абвінавачанага паранаідальную шызафрэнію, што, аднак, было праігнаравана прысяжнымі.  

Суддзя абвінавачанаму: “Вы маніпулятыўны, разважлівы і подлы чалавек”

Суддзя Марк Браўн, згодна паведамленняў СМІ, перад агалошаннем выніковага вердыкту заявіў: “Алекс быў дабрасардэчным, спагадлівым і працавітым маладзёнам, які нікому не мог прычыніць зла”. Потым ён звярнуўся да абвінавачанага: “Вы заманілі яго на пагорак і варварскім чынам забілі. Вы загадзя спланавалі забойства. Вы маніпулятыўны, разважлівы і подлы чалавек”. Паколькі Х. амаль год правёў у ізалятары пад следствам, то ў першы раз заяву аб вызваленні ён зможа падаць толькі ў 2043-м годзе.  

Потым Браўн назваў толькі шчаслівым выпадкам, што Х. затрымалі яшчэ да таго, як ён мог нашкодзіць іншым. Згодна паліцыі, пасля забойства Х. наладзіў кантакты яшчэ з чатырма мужчынамі на сацыяльнай сетцы Grindr, з якімі ён акурат збіраўся сустрэцца на прыродзе.  

Камісар паліцыі Трэйсі МакМурда ў адказ на прысуд заклікаў быць асцярожнымі падчас кантактаў у сетцы Grindr: “Мы просім вас — як толькі жыццё пасля каранавірусу нармалізуецца – прытрымлівацца захадаў бяспекі. З сваімі новымі знаёмцамі ў сетцы вам лепш сустракацца ў больш надзейных месцах, распавесці пра вашы планы сябрам ці сваякам… і па магчымасці падзяліцца вашым патэнцыйным GPS-месцазнаходжаннем на вашым смартфоне с кімсьці з сяброў ці родзічаў”.