Ірландскі лёгкаатлет прызнаўся, што ён гей
Адзін з лепшых ірландскіх майстроў у трайным скачку ўпершыню адкрыта распавёў пра сваю сэксуальную арыентацыю, каб гомасэксуальным спартсменам наступных пакаленняў гэта было прасцей.
33-гадовы Дэніс Фінеган, дзесяціразовы чэмпіён у трайным скачку Рэспублікі Ірландыя, на гэтым тыдні ў спартыўным падкасце “Five Rings To Rule Them All” прызнаўся, што ён гей. Гэтакім крокам ён хацеў прыдаць маладым спартсменам мужнасці пастаяць за сябе. У рэшце рэшт, ён сам “неяк вельмі марудна зрабіў свой камінг-аўт”, кажа спартсмен, які зараз жыве ў Аўстраліі.
“Усё яшчэ ёсць людзі, якія баяцца або не ўпэўнены, што з імі можа здарыцца пасля іх камінг-аўту. Я спадзяюся, што змагу дапамагчы гэтым асобам праз тое, што распавяду сваю гісторыю. Прыняцце гэтага вельмі высокае”, адзначае Фінеган. А лёгкай атлетыцы атмасфера даволі талерантная – ён ніколі не зведваў страху быць пакрыўджаным за сваю сэксуальную арыентацыю. Прынамсі ён сыходзіць з таго, што ў іншых камандных відах спорту, да прыкладу ў футболе, справы выглядаюць інакш. “У лёгкай атлетыцы гэта даволі адкрытая справа. Я трэніраваўся разам і з хлопцамі, і з дзяўчатамі, і гэта вельмі дапамагло”.
“Як геі мы прызвычаеныя хаваць частку саміх сябе”
Ён шмат год адкладаў свой камінг-аўт, бо “у маёй галаве віравалі сцэнарыі, што адмоўнае можа надарыцца пасля гэтага”. Таму што “мы як геі прызвычаеныя да таго, каб хаваць частачку з нас саміх”. Пасля гэтага я спрабаваў нават з нейкімі выдуманымі гісторыямі падаваць навідавок сваю нібыта гетэрасэксуальную гісторыю. Аднак чым больш спартсменаў выступаюць за сваю гомасэксуальнасць, тым прасцей гэта будзе для наступных пакаленняў”.
У апошнія месяцы многія паспяховыя спартсмены і спартоўкі зрабілі камінг-аўт, у тым ліку найлепшы швейцарскі швінгер Курдзін Орлік, канадскі плывец Маркус Тормаер і ігрок італьянскай жаночай футбольнай нацыянальнай зборнай каманды Елена Лінары.