Гомасексуальнасць застаецца забароненай у Сінгапуры
Актывісты ўжо другі раз пацярпелі няўдачу ў судовым працэсе. Заканадаўчая забарона гомасексуальных дзеянняў застаецца “важнай, каб адлюстраваць грамадскую думку і перакананні”, адзначаецца ў судовым вердыкце.
Секс паміж людзьмі аднаго полу ў Сінгапуры застаецца забароненым: суд паўднёва-азіяцкага гораду-дзяржавы зноў адрынуў шматлікія скаргі актывістаў супраць адпаведнага закону. Такім чынам, правалілася новая спроба адмяніць забарону, завезеную брытанцамі яшчэ падчас часоў каланіялізму.
Высокі суд Сінгапуру адрынуў тры пратэсты з абгрунтаваннем, што параграф 337а не супярэчыць роўнасці і свабодзе выказванняў. Заяўнікамі пратэсту выступалі ўрач на пенсіі, дыджэй і адвакат. Упершыню суд падтрымаў забарону ў 2013-м годзе.
Закон дзейнічае ад 1938-га году
Хаця закон прымяняецца даволі рэдка, актывісты лесбійскага і гееўскага рухаў заяўляюць, што гэты закон супярэчыць набіраючай сілу і сучаснай культуры заможнага горада-дзяржавы. Прыняты ў 1938-м годзе закон прадугледжвае да двух гадоў турмы за гомасексуальныя дачыненні. Падчас рэформы крымінальнага заканадаўства ў 2007-м годзе былі легалізаваны аральны і анальны секс для гетэрасексуалаў і лесбіянак, аднак геі былі выключаны з гэтай рэформы.
Дакладным з’яўляецца той факт, што дадзены закон прымяняецца вельмі рэдка і не з’яўляецца занадта жорсткім, адзначае суд. “Заканадаўства застаецца вельмі важным, каб адлюстроўваць грамадскую думку і перакананні”, гаворыцца ў абгрунтавальнай частцы вердыкту.
“Актывісты вельмі расчараваны”
«Я вельмі расчараваны”, кажа журналістам адвакат, які падаваў скаргу. “Гэтае заканадаўства з’яўляецца вельмі дыскрымінацыйным”.
Новы крок у юрыспрудэнцыі Сінгапура рэзка кантрастуе з тым прагрэсам, які назіраецца ў іншых краінах рэгіёну ў адносінах да правоў ЛГБТІ-супольнасці. У 2018-м годзе Вярхоўны суд Індыі дэкрыміналізаваў аднаполы секс, прыпыніўшы такім чынам заканадаўства, якое дзейнічала з часоў брытанскай каланізацыі. Летась таксама і Тайвань адчыніў магчымасці для шлюбаў лесбійскіх і гееўскіх пар.