Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН папярэджвае пра наступствы каронавірусу для ЛГБТІ

Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН папярэджвае пра наступствы каронавірусу для ЛГБТІ

время чтения: < 1 мин

Пандэмія каронавірусу звышпрапарцыйным чынам закранае квір-людзей, папярэджвае Мішэль Бачалет. Яна заклікала ўрады ўсяго свету да дзеянняў у адказ.  

Мішэль Бачалет, Вярхоўны камісар па правах чалавека Аб’яднаных Нацый, заклікала краіны-удзельніцы арганізацыі, нягледзячы на карона-крызіс, гарантаваць, што будуць выконвацца грунтоўныя правы сексуальных і гендарных меншасцей.   

Паводле Бачалет, гэта група па прычыне дыскрымінацыі і забабонаў з’яўляецца больш патэнцыйна пацярпелай параўнальна з іншым насельніцтвам. Яе ведамства, якое месціцца ў Жэневе, назвала шэсць захадаў, якія дзяржавы мусяць выконваць. Так, ЛГБТІ мусяць мець раўнапраўны доступ да медыцынскага забеспячэння. Апроч таго, ўладатрымцы павінны ўзняць свой голас супраць гома- і трансфобіі або не павінны выкарыстоўваць заканадаўства пра надзвычайнае становішча для абмежавання правоў ЛГБТІ.    

Бачэлет: ЛГБТІ з’яўляюцца безабароннымі і маргіналізаванымі 

“Шмат у якіх грамадствах ЛГБТІ належаць да самых безабаронных і найбольш маргіналізаваных груп і становяцца найбольш безабароннымі перад небяспекай Covid-19”, заявіла Бачэлет. “У краінах, дзе крыміналізуюцца аднаполыя стасункі і дзе адкрыта выступаюць супраць транс-людзей, гэтыя людзі па прычыне страху быць затрыманымі або падпасці пад гвалт могуць адмовіцца звяртацца па медычную дапамогу”.  

Жыццё і здароўе грамадзяніна павінны быць абаронены, заяўляе былы прэзідэнт Чылі. 68-гадовая жанчына спасылаецца на цяжкую сітуацыю многіх квір-людзей – як то ЛГБТІ-маладзёнаў, якія цяперашнім часам не могуць знаходзіцца пад хатнім каранцінам па прычыне варажнечай атмасферы.   

Бачалет падчас двух сваіх тэрмінаў у якасці прэзідэнта Чылі (2006-2010 і 2014-2018) прасоўвала правы ЛГБТІ. Так, у 2015-м годзе яна папісала закон аб рэгістрацыі жыццёвых партнёрстваў. Потым яна паспрабавала адкрыць свабоду шлюбаў у сваёй краіне. Але па гэтым пытанні дагэтуль не прагаласаваў парламент краіны.