Атака на транс-жанчын у Берліне
Паводле інфармацыі паліцыі, у раёне Альт-Трэптаў невядомыя мужчыны напалі на дзвюх транс-жанчын. Паліцыя вядзе расследаванне.
Берлінская паліцыя паведаміла, што ўвечары панядзелка ва ўсходняй частцы Альт-Трэптава дзве транс-жанчыны былі абражаны і атакаваны навядомымі злачынцамі па прычыне ЛГБТІ-варажнечы. Паводле апошніх дадзеных расследавання, 38-гадовая транс-жанчына каля 20.20 была спыненая невядомым мужчынам у Трэптаў-Парку. Яна знаходзілася ў кампаніі сваёй 29-гадовай сяброўкі і 25-гадовага сябра. Згодна паведамлення паліцыі, невядомы атакаваў групу, абразіў 38-гадовую транс-жанчыну і шматкроць ударыў яе кулаком па бядры.
Потым ён паспрабаваў заштурхнуць яе ў штучны вадаём, але ў яго гэта не атрымалася. Пасля гэтага невядомы знік. Праз кароткі час група заўважыла, што да яе набліжаецца шматлікая кампанія, у якой знаходзіўся і зніклы раней невядомы.
Новы напад з боку групы асоб
29-гадовая транс-жанчына, тым часам, здымала ўсіх асоб на відэакамеру ў мабільным тэлефоне. Меркаваны злачынца і яшчэ адзін мужчына з гэтай групы наблізіліся да транс-жанчын. Другі магчымы злачынца вырваў мабільнік з рук 29-гадовай транс-жанчыны і шпурнуў яго ў вадаём. Пасля гэтага два злачынцы кінулі жанчыну на зямлю.
Потым адзін з мужчын наступіў нагой на галаву і руку жанчыны, што ляжала на зямлі, у той час як другі нападнік моцна яе трымаў. Хутка пасля гэтага яны адпусцілі пацярпелую і збеглі.
Абедзве транс-жанчыны адмовіліся ад дапамогі медыкаў. Далейшае расследаванне, як звычайна ў выпадках крыміналістыкі нянавісці ў федэральнай сталіцы, пераняў аддзел дзяржаўнай бяспекі крымінальнай службы Берліна.
У адрозненне ад многіх іншых нямецкіх паліцэйскіх упраўленняў, берлінская паліцыя робіць публічнымі ў сваіх паведамленнях для прэсы ўсе магчымыя гома- і трансваражнечыя падставы для злачынстваў. Як паліцыя, гэтак і пракуратура сталіцы мае сваіх адказных асоб за стасункі з сексуальнымі і гендарнымі меншасцямі. Гэта мусіць спрасціць гома- і транссексуалам у крытычнай сітуацыі падачу скаргаў у паліцыю па прычыне ГЛБТІ-варажнечых нападаў.