Грэнель: Ніякіх абменаў паміж спецслужбамі з гамафобнымі краінамі

Грэнель: Ніякіх абменаў паміж спецслужбамі з гамафобнымі краінамі

время чтения: 2 мин

Надзвычайны шэф выведкі ЗША, які таксама з’яўляецца паслом ЗША ў Берліне, зноў выступае з ініцыятывай супраць гамафобіі – пытанне толькі ў тым, ці не з’яўляецца гэта больш піяр-ходам. 

Дырэктар-камісар амерыканскай выведкі Рыхард Грэнель у інтэрв’ю “New York Times” заявіў, што яго краіна будзе менш абменьвацца матэрыяламі спецслужб з тымі дзяржавамі, якія крыміналізуюць гомасексуальнасць. ЗША не могуць прымусіць іншыя краіны прызнаваць геяў і лесбіянак, ва ўсялякім выпадку “барацьба за дэкрыміналізацыю з’яўляецца барацьбой за асноўныя правы людзей”.  

Грэнель у красавіку 2018-га году быў прызначаны паслом ЗША ў Берліне. Ён стаў самай высокапастаўленай адкрытай гомасексуальнай асобай унутры адміністрацыі Дональда Трампа. У лютым бягучага году амерыканскі прэзідэнт адначасова прызначыў Грэнеля дырэктарам выведкі. Яго кандыдатура падпала пад жорсткую крытыку з боку апазіцыі, паколькі Грэнель раней не прымаў рашэнні як эксперт у пытаннях выведкі, і яго адзіная важная якасць – гэта безумоўная лаяльнасць да асобы Трампа.     

Грэнель: “У нас поўная падтрымка прэзідэнта”

Грэнель таксама заявіў, што яго найноўшая ініцыятыва ўзгоднена з Белам домам: “Мы маем поўную падтрымку з боку прэзідэнта”, сказаў 53-гадовы дзеяч. Ва ўсялякім выпадку, застаецца пад пытаннем, ці адпавядае гэта рэчаіснасці. Акурат у лютым 2019 году Грэнель меркавана з падтрымкаю з боку Трампа распачаў захады па дэкрыміналізацыі гомасексуальнасці. Але на пытанні журналістаў прэзідэнт ЗША адказаў, што нічога пра гэта не ведае.  

 

Грэнель заўсёды вельмі хутка выступаў з жорсткай крытыкай краін-ворагаў ЗША, як то Іран, па прычыне іх гамафобіі. Саюзнікі ж ЗША, як то Егіпет, Кенія або Саудаўская Аравія, дзе таксама пераследуюць гомасексуалаў і нават пагражаюць ім смяротным пакараннем, пад гэтую крытыку не падпадалі.    

“New York Times” у сваім паведамленні цытуе таксама Сцюарта Мілка, шэфа ЛГБТІ-фонда Harvey Milk Foundation. Ён заявіў, што Грэнель кантактаваў з яго арганізацыяй на тэму дэкрыміналізацыі, аднак скептычна паставіўся да ўмеранай цікаўнасці адміністрацыі Трампа да правоў ЛГБТІ. “У многіх сэнсах Рык кіруе арганізацыяй толькі з вельмі малой падтрымкай з боку ўрадавага апарата”, — кажа пляменнік Харвея Мілка. 59-гадовы мужчына спаслаўся на тое, што ў выведкавай арганізацыі, як то NSA, дыскрымінацыя сексуальных і гендарных меншасцей усё яшчэ застаецца на парадку дня.