Блізкі да Трампа пастар: Гома-пары цягнуць шлюбы ўніз
Гееўскія і лесбійскія пары вінаватыя ў тым, што існуе ўсё менш гетэра-шлюбаў. Прынамсі так мяркуе пастар, які пастаянна моліцца разам з Дональдам Трампам і за Дональда Трампа.
Тэхаскі пастар Роберт Джэфрэс усклаў на гома-пары адказнасць за тое, што ўсё менш гетэрасексуалаў паспяхова жывуць у шлюбе. Пра гэта паведамляе хрысціянска-кансерватыўны партал “One News Now” пад загалоўкам “Шлюбы змяншяюцца – вы павінны падзякаваць Джо, які жэніцца на Джо”.
Даслоўна 64-гадовы Джэфрэс патлумачыў: “Калі хоць нешта падрабляецца, гэтым прыніжацца каштоўнасць арыгіналу”. “Калі шлюб апускаецца да сумнеўных дэфініцый – два мужчыны, дзве жанчыны, тры мужчыны і адна жанчына — … чаму тады ўвогуле яшчэ патрэбна жаніцца?
Далей баптысцкі пастар сцвярджаў, што шлюб у Швецыі і Нарвегіі “памірае”, бо там існуюць аднаполыя шлюбы. Пры гэтым ён замоўчвае, што паводле афіцыйных дадзеных АСЭР (Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця), сёння ў Швецыі пабраныя шлюбам больш людзей, чым два дзесяцігоддзі таму, калі браць шлюб маглі толькі гетэрасексуальныя пары. Апроч таго, колькасць пабраных шлюбам людзей у Швецыі істотна больш высокая, чым у Польшчы, Швейцарыі ці Італіі, дзе аднаполыя шлюбы ўсё яшчэ забароненыя. Да таго ж, лічбы з ЗША сведчаць пра тое, што найбольшая колькасць разводаў прыпадае менавіта на самыя глыбока рэлігійныя рэгіёны краіны.
Джэфрэс і Трапм цесна звязаныя
Джэфрэс у Даласе ачольвае Першую баптысцкую царкву — баптысцкую царкоўную абшчыну ў паўднёвым штаце з колькасцю 13 тысяч прыхаджан. “Southern Baptists” – самая буйная евангелічная царкоўная абшчына ў ЗША. Джэфрэс разумее сваю ролю пастара і як ролю палітыка – таму і выступіў падчас выбарчай кампаніі 2016-г году на баку Дональда Трампа. У якасці падзякі яму ў дзень інаўгурацыі было дазволена кіраваць прыватнай яхтай у прысутнасці прэзідэнта. Пазней ён быў прыняты ў Белым доме.
Наколькі істотны ўплыў мае Джэфрэс на палітыку Трампа, дакладна невядома. Тым не менш, як і іншыя кіроўныя дзеячы паўднёвых баптыстаў ды іншых евангелічных накірункаў, ён лічыцца вельмі ўплывовым, бо евангелісты належаць да самай моцнай групы падтрымкі Трампа – і таму вельмі лёгка могуць абыходзіцца з тэмамі абортаў і правоў ЛГБТІ. Гэтая група найбольшай колькасцю ідзе да выбарчых урнаў і на апошніх выбарах практычна адзінагалосна выказалася за Трампа. Асабліва ў штатах, якія з’яўляюцца “палямі бітвы”, дзе звычайна вынікі рэспубліканцаў і дэмакратаў вельмі блізкія, і вось там менавіта гэтая група з’яўляецца вырашальнай гіркаю на вагах шаляў.