Берлін: Двух мужчын па прычыне гамафобіі закідалі камянямі 

Берлін: Двух мужчын па прычыне гамафобіі закідалі камянямі 

время чтения: < 1 мин

У першай палове дня ў чацвер на чыгуначнай станцыі Юліус-Лебер-брукэ ў Шонэфельдзе зноў адбыўся напад, матываваны гомаварожасцю. Меркаваны злачынца быў п’яны.   

Па прычыне падазрэння ў гамафобнай абразе павінен панесці адказнасць мужчына, які ў першай палове дня ў чацвер у раёне Берлін-Шонэфельд на глебе гамафобіі абразіў двух мужчын. Пра гэта ў пятніцу паведаміла паліцыя сталіцы.    

Каля 11.30 41-гадовы чалавек на станцыі Юліус-Лебер-брукэ абразіў двух 33-гадовых мужчын і пры гэтым паказваў ім сярэдні палец. Пасля гэтага ён ускочыў на перон і шпурнуў у мужчын камянямі, якія, на шчасце, праляцелі міма.  

Следства вядзе паліцэйская дзяржабарона

Паводле паведамлення паліцыі, інфармаваныя адпаведныя службы пераправяраюць мужчыну, у якога ў крыві быў знойдзены алкаголь больш за 2 праміле. Па завяршэнні паліцэйскіх мерапрыемстваў яго адпусцілі. Паліцэйская дзяржабарона пры крымінальнай службе Берліна, як прынята ў такіх выпадках, вядзе расследаванне па падазрэнні ў небяспечных цялесных пашкоджаннях і абразе. Больш падрабязныя звесткі дачынна падазраванага ў паліцэйскім  паведамленні адсутнічаюць.       

Акурат у ноч на чацвер у раёне Берлін-Шарлотэнберг адбыўся  матываваны гамафобіяй напад на двух мужчын. 

Паведамляецца пра многія гома- і трансфобныя напады

У Берліне адбываецца ўсё больш гома- і трансфобных нападаў. Як паведаміў антыгвалтоўны праект Манэа на мінулым тыдні, толькі яму ў мінулым годзе паведамілі пра 559 такіх выпадкаў. Такім чынам, іх колькасць павялічылася на 46% параўнальна з папярэднім годам. З іх 395 выпадкаў тычыліся нападаў на геяў і бісексуальных мужчын. Тут рост склаў 38%. 83 напады былі накіраваны супраць транс-асоб і 47 супраць лесбіянак або жанчын-бісексуалак, паведаміў Манэа далей.    

Берлінская паліцыя паступае інакш параўнальна з многімі іншымі нямецкімі паліцэйскімі службамі і робіць публічнымі гома- і трансфобныя падставы злачынстваў у сваіх паведамленнях для прэсы. Як паліцыя, гэтак і пракуратура сталіцы маюць сваіх кантактных асоб з сексуальнымі і/або гендарнымі меншасцямі. Такім чынам гома- і транссексуалы, якія звычайна крытычна ставяцца да паліцыі, павінны мець большыя магчымасці падаць заявы пра звязаныя з гамафобіяй напады.