Замбія: Прэзідэнт памілаваў двух меркаваных геяў 

Замбія: Прэзідэнт памілаваў двух меркаваных геяў 

время чтения: 2 мин

У рамках амністыі былі вызваленыя два асуджаныя за гомасексуальнасць мужчыны, якіх у заключэнні катавалі. Іх асуджэнне летась выклікала дыпламатычныя разыходжанні з ЗША.   

Замбійскі прэзідэнт Эдгар Лунгу ў мінулую пятніцу з нагоды “Дня афрыканскай свабоды”, апроч іншага, памілаваў двух мужчын, якія ў 2018-м годзе былі асуджаны на 15 год пазбаўлення волі за гомасексуальнасць. Прысуд у мінулым лістападзе быў пацверджаны апеляцыйным судом. Паводле ўрадавых дадзеных, агулам былі адмененыя выракі ў дачыненні 3000 зняволеных.  

Асуджэнне 39- і 31-гадовых меркаваных мужчын-геяў выклікала міжнароднае абурэнне. Іх абвінавацілі ў тым, што яны ў 2017-м годзе займаліся сексам у адным з гатэляў. Службоўцы рамках расследавання прымянялі ў іх дачыненні анальныя тэсты – такая практыка згодна міжнародных праваабарончых арганізацый супярэчыць антыкатавальнай канвенцыі ААН.    

Дыпламатычны крызіс з ЗША

Гэты выпадак прывёў да дыпламатычнага крызісу паміж Замбіяй і Злучанымі Штатамі пасля таго, як гэты вырак жорстка раскрытыкаваў амбасадар ЗША Дэніэл Фут. Інтымныя стасункі паміж двума мужчынамі не маглі нікому нанесці шкоды, “у той час як ўрадавыя чыноўнікі раскрадаюць мільёны долараў грамадскіх сродкаў і не нясуць за гэта адказнасці”, заяўляў тады Фут. Пасля гэтага ён быў вымушаны пакінуць сваю пасаду і на пачатку студзеня вярнуўся на сваю радзіму. Дагэтуль Вашынгтон не прызначыў новага амбасадара.  

Прэзідэнт Лунгу лічыцца ярым гамафобам. “Калі мы гэта дазволім, мы больш не будзем цывілізаванымі”, сказаў ён пасля рашэння апеляцыйнага суда ў інтэрв’ю брытанскаму каналу “Sky News”. Далей прэзідэнт параўнаў гомасексуалаў са звярамі: “Нават жывёлы не робяць такога, дык чаму мы мусім быць прымушаны да гэтага?”.   

У Замбіі, 17-мільённай краіне ў цэнтры паўднёвай Афрыкі, мужчынская і жаночая гомасексуальнасць могуць быць пакараныя нават пажыццёвым зняволеннем. Законы супраць сексуальных меншасцей паходзяць яшчэ з часоў брытанскай каланізацыі, якая скончылася толькі ў 1964-м годзе. Таксама і насельніцтва настроенае вельмі гамафобна. Згодна праведзенага Афра-барометрам даследавання, праведзенага ў 2015-м годзе, толькі 7% замбійцаў не маюць нічога супраць таго, каб мець у суседзях гомасексуалаў – сярэдняя лічба па Афрыцы ўсё яшчэ складае 21%.