Трэцяя Школа талерантнасці для рэдактараў_к беларускіх СМІ

Трэцяя Школа талерантнасці для рэдактараў_к беларускіх СМІ

время чтения: 2 мин

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» абвяшчае конкурс на ўдзел у Трэцяй Школе талерантнасці для рэдактараў_к беларускіх СМІ “ Ад мовы варожасці ў СМІ да злачынстваў на глебе нянавісці. Філасофскія асновы “забойства словам”.

Сёлета Школа будзе складацца з дзвюх частак: 13-31 ліпеня 2020 года — анлайн-сесія (тры міні-лекцыі і вэбінары ў Zoom) і 27-30 жніўня 2020 года — афлайн-сесія ў Нідзе (Літва)*.

Падчас навучання ўдзельнікі паглыбяць свае веды аб стандартах правоў чалавека, атрымаюць веды адносна талерантнасці, уплыву стэрэатыпаў у нашым жыцці, разумення тэрміну “мова варожасці”, стану ўразлівых групаў у нашым грамадстве, навучацца бачыць праявы стыгматызацыі, дыскрымінацыі і неталерантнасці, а таксама даведаюцца, як пазбягаць іх у прафесійнай журналісцкай дзейнасці і надалей перадаць гэтыя веды і разумене ў рэдакцыях СМІ, у якіх працуюць.

Мэтавая група:

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца рэдактары_кі і намеснікі рэдактароў_к розных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама сябры і сяброўкі рэдакцыйных калегій, зацікаўленыя ў паглыбленні ведаў у галіне правоў чалавека і ў тэматыцы, звязанай з талерантнасцю і недыскрымінацыяй.

Узрост: ад 25 гадоў.

Прэтэндэнты_кі на ўдзел у Школе талерантнасці для рэдактараў_к беларускіх СМІ павінны адпавядаць наступным крытэрам:

  • · Актыўна цікавіцца праблематыкай, звязанай з правамі чалавека і дыскрымінацыяй уразлівых сацыяльных групаў;
  • · Мець пэўны досвед працы ў якасці рэдактара_кі, намесніка рэдактара_кі альбо сябра_кі рэдакцыйнай калегіі;
  • · Быць гатовымі працаваць у камандзе з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі Школы;
  • · Абавязкова ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах на працягу Школы талерантнасці;
  • · Быць гатовымі актыўна супрацоўнічаць пасля навучальнай дзейнасці з арганізатарамі Школы і выкарыстоўваць набытыя веды і навыкі ў прафесійнай журналісцкай дзейнасці;

Арганізатары пакідаюць за сабой права выключыць удзельніка_цу ў выпадку невыканання ўмоваў удзелу ў Школе.

Падача заявак на ўдзел:

Удзельнікі і удзельніцы Школы талерантнасці для рэдактараў_к беларускіх СМІ будуць адабраныя на конкурснай аснове арганізатарамі Школы.

Для ўдзелу ў конкурсе прэтэндэнты_кі мусяць даслаць да 6 ліпеня 2020 года ўключна заяўку на ўдзел, якая мае ўключаць у сябе кароткае CV і матывацыйны ліст па электронным адрасе: info@j4t.by.

Наяўнасць рэкамендацыйных лістоў вітаецца і абавязкова будзе ўлічана падчас правядзення конкурса.

Перавага падчас адбору будзе надавацца кандыдатам і кандыдаткам, якія працуюць ў беларускіх СМІ альбо дзейнасць якіх скіравана на Беларусь.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў_ц Школы талерантнасці для рэдактараў_к беларускіх СМІ, выдаткі на праезд да месца правядзення заняткаў і назад.

*Даты афлайн-сесіі ў Нідзе папярэднія, магчымы перанос на верасень 2020 года ў выпадку закрытай беларуска-літоўскай мяжы з-за неспрыяльнай эпідэяміялагічнай сітуацыі з COVID-19.