Венгрыя бярэ транссексуалаў пад прыцэл: вяртанне ў сярэднявечча
Прыняццем закона пра абмежаванні правоў транс- і інтэрсексуальных людзей Венгрыя зноў дэманструе сваю палітыку выключэння. Крытыкі параўноўваюць палітыку прэм’ера Орбана з сярэднявеччам.
Большасцю ў дзве траціны галасоў дэпутаты нацыянальна-кансерватыўнай кааліцыі кіраўніка ўраду Віктара Орбана прынялі змяненне ў заканадаўства, у выніку чаго запісаны пры нараджэнні пол чалавека больш не можа быць зменены. Транссексуалы і інтэрсексуалы больш не могуць змяняць свой пол у рэгістры грамадзянскага стану і персанальных дакументах. Раней у іх была прававая магчымасць падаць заяўку на змяненне полу ці імя. Асабліва новы закон выключае магчымасць таго, што адна асоба, якая змяніла свой пол, можа быць прызнаная як асоба іншага полу і адпаведна можа змяніць свае персанальныя дакументы.
Вядомы дзеяч ЛГБТ-руху ў Венгрыі Тамаш Домбраш заявіў, што будзе звяртацца ў венгерскі і міжнародны суды супраць гэтага закона. Таксама і праваабарончыя арганізацыі асуджаюць новыя правілы. Так, Дэвід Віг з Amnesty International Венгрыі завіў: “Гэтае заканадаўства падвяргае транс-асоб і інтэрсексуальных людзей далейшай дыскрымінацыі”. Яно ўзмацняе “неталерантнае і варажнечае асяроддзе” для гэтых асоб і адкідвае Венгрыю назад у сярэднявечча.
“Удар па чалавечай годнасці”
З пункту гледжання камісара па правах чалавека Савета Еўропы Дуньі Міятавіч, закон супярэчыць рашэнню Еўрапейскага суда па правах чалавека (ЕСПЧ). Яна назвала гэта ўдарам па чалавечай годнасці транс-асоб.
Прэм’ер-міністр Віктар Орбан, які кіруе з 2010-га году, зноў і зноў сутыкаецца з крытыкай парушэння ім грамадзянскіх правоў у яго краіне. Да таго ж, ён прапагандуе ультра-кансерватыўную сямейную палітыку, якая выключае людзей з сексуальнасцю, што адрозніваецца ад меркаванай ім нормы.
Орбан таксама вядзе крыжовы паход супраць “гендарнай тэорыі”, гэта значыць, супраць навуковага погляду, што пол чалавека вызначаецца не толькі біялагічна, але залежыць таксама і сацыяльныміджы культурнымі ўплывамі. Так, універсітэту ў Венгрыі адмоўлена ў правядзенні семінараў на гэтую тэму.