У Нямеччыне 185 акцёраў і актрыс здзейснілі масавы камінг-аўт
У Нямеччыне 185 акцёраў і актрыс здзейснілі масавы камінг-аўт і паведамілі аб сваёй гомасэксуальнасці, бісэксуальнасці або трансгендарнасці. Заяву і партрэты публікуе выданне Süddeutsche Zeitung.
Маніфест удзельнікаў сумесна з камінг-аўтам апублікаваны на 16 мовах.
«Да гэтага часу мы не маглі адкрыта казаць пра наша прыватнае жыццё, не баючыся наступстваў для нашай кар’еры.
Часта многія з нас сутыкаліся з тым, што агенты па кастынгу, калегі, прадзюсары, рэдактары, рэжысёры і іншыя настойліва рэкамендавалі нам трымаць нашу сэксуальную арыентацыю, ідэнтычнасць і пол у сакрэце, каб не падвяргаць небяспецы кар’еру. Цяпер з гэтым скончана!» — так патлумачылі сваю рашучасць аўтары маніфесту.
Апроч іншага акцёры і актрысы заклікалі змяніць стаўленне да прадстаўнікоў ЛГБТ і часцей паказваць іх у фільмах: «Ёсць значна больш гісторый і перспектыў, чым перспектывы белага гетэрасэксуальнага сярэдняга класа. Іх з захапленнем глядзяць, імі захапляюцца.
Разнастайнасць даўно стала рэальнасцю ў сучасным нямецкім грамадстве. Але гэты факт да гэтага часу мала адбіваецца ў нашых культурных наратывах. Аднак наша грамадства даўно да гэтага гатова. Гледачы гатовыя».