(function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(80994535, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
window.dataLayer = window.dataLayer || []; function gtag(){dataLayer.push(arguments);} gtag('js', new Date()); gtag('config', 'G-WSKG3DJTVD');

У В’етнаме ўпершыню у парламент балатаваўся актывіст ЛГБТ

время чтения: < 1 мин

У сацыялістычнай аднапартыйнай краіне ў нядзелю абралі новы парламент – у лісце для галасавання знаходзіўся таксама незалежны актывіст-гей Луонг Зэ Хай.

Каля 69 мільёнаў чалавек пад строгім наглядам былі запрошаны да скрыняў. На 500 месцаў у Нацыянальным сходзе прэтэндавалі агулам 868 кандыдатаў. Сюрпрызаў пры падліку галасоў чакаць не даводзіцца, камуністычная партыя КПВ згодна Канстытуцыі з’яўляецца адзінай дазволенай партыяй, і да яе прыналежаць больш за 90 адсоткаў кандыдатаў. Вынікі мусяць стаць вядомыя да 12 чэрвеня.

32-гадовы ЛГБТІ-актывіст Луонг Зэ Хай, дырэктар Інстытуту грамадскіх, навуковых і экалагічных даследаванняў, уваходзіць у менш як дзесяціну беспартыйных кандыдатаў. Гэтыя асобы былі ў першую чаргу пільна правераныя КПВ і прызнаныя прыдатнымі для ўдзелу ў выбарах. Яшчэ ў сакавіку ўлады затрымалі двух журналістаў, якія заявілі пра сваё жаданне баластавацца як незалежныя кандыдаты. Ім пагражае шматгадовае зняволенне.

У В’етнаме ўпершыню у парламент балатаваўся актывіст ЛГБТ
Пасля ўз’яднання паўднёва-ўсходняй азіяцкай краіны ў 1976 годзе там пануе сацыялістычны рэжым, які вызнае аднаасобную ўладу. Палітбюро, якое складаецца з 16 чалавек, вызначае палітыку. Нацыянальны сход у Ханоі прызначае, апроч ураду, таксама і прэзідэнта дзяржавы і прэм’ер-міністра.

У апошнія гады ў В’етнаме ўпершыню пачаліся дэбаты вакол прававога прызнання лесбійскіх і геяўскіх пар. Дарэчы, гомасексуальнасць у гэтай паўднёва-ўсходняй азіяцкай краіне ніколі не была забароненая, аднак аднаполае каханне ўсё яшчэ з’яўляецца там тэмаю табу. У буйных гарадах штогод ладзяцца невялічкія гей-парады. ЛГБТІ не падпадаюць пад прававую антыдыскрымінацыйную абарону.