Вышэйшы суд Мадраса забараніў спробы медычнай канверсійнай тэрапіі. Прапануе навучаць пра ЛГБТК у школах
Таксама суд прапанаваў шырокі пералік захадаў, каб зрабіць грамадства і розныя ўрадавыя установы, у тым ліку паліцыю і суды, больш адчувальнымі да перадузятасці і забабонаў, скіраваных на ЛГБТК-супольнасць.
Суд прапанаваў унесці змены ў навучальную праграму школ і ўніверсітэтаў дзеля спрыяння разумення вучнямі і студэнтамі ЛГБТК-супольнасці.
Таксама суд загадаў застасоўваць суворыя санкцыі супраць тых, хто займаецца спробамі лячэння / змены саэксуальнай арыентацыі.
Вердыкт быў агучаны суддзёй Н Ананд Венкатэш на падставе позвы лесбійскай пары, якая шукала абароны ад сваіх сваякоў.
Вось найбольш значныя з рэкамендацыяў Вышэйшага суда Мадраса.
Рэкамендацыі ўстановам адукацыі:
— неабходна выкарыстоўваць сустрэчы Асацыяцыі бацькоў і настаўнікаў, каб дапамагчы бацькам стаць больш чулымі да ЛГБТК+ супольнасці і гендарна неканформных навучэнцаў дзеля таго, каб сем’і прымалі сваіх дзяцей незалежна ад сэксуальнай арыентацыі і гендарнай ідэнтычнасці;
— неабходна, каб былі прынятыя неабходныя змены ў статутныя дакументы установаў адукацыі, каб навучэнцы, якія належаць да ЛГБТК+ супольнасці адчувалі сваю прыналежнасць да ўсіх сфераў жыцця школы і ўніверсітэта. Дзеля гэтага варта:
- Забяспечыць даступнасць гендарна-нейтральных прыбіральняў для гендарна-неканформных навучэнцаў;
- Змяніць імя і пол трансгендарных асобаў у запісах у журналах;
- Уключыць пазнаку “трансгендарная асоба” у дадатак да М і Ж у палях пра пол і гендар у фамулярах для паступлення, здачы ўступных іспытаў і інш. Дакументацыі;
- Прызначаць кансультантаў-псіхолагаў, якія будуць прыязнымі да ЛГБТК-людзей, каб вырашаць канфліктныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць сярод навучэнцаў і выкладчыкаў, і шукаць з іх выйсце;
Рэкамендацыі судовым органам:
- неабходна ладзіць асветніцкія праграмы для супрацоўнікаў судовай сістэмы на ўсіх узроўнях у супрацы з НДА пры грамадскай падтрымцы, а таксама выпрацаваць парады па гарантаванні недыскрымінацыі асобаў, якія належаць да ЛГБТК-супольнасці.
Рэкамендацыі прадстаўнікам паліцыі і пенітэнцыярных установаў
— неабходна ладзіць рэгулярныя праграмы навучання па кроках, якія варта прадпрымаць для прадухілення нападак на прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасці;
— неабходна ладзіць рэгулярныя нарады па прававым статусе ЛГБТК-асобаў;
— неабходна ўдзельнічаць у асветніцкіх праграмах, якія ладзяць НДА пры грамадскай падтрымцы, каб зразумець найбольш надзённыя праблемы ЛГБТК-супольнасці і змагчы даць рады прадстаўнікам гэтай супольнасці ў разе патрэбы. Трэба гарантаваць трансгендарным і гендарна-неканформным зняволеным асобам права знаходжання ў камерах асобна ад цысгендарных вязняў дзеля пазбягання выпадкаў сэксуальнага гвалту.
Рэкамендацыі лекарам і кансультантам па фізічным і псіхічным здароўі
— неабходна ладзіць летнікі і праграмы па псіхічным здароўі дзеля спрыяння абазнанасці ўдзельнікаў у тэме гендара, сэксуальнай арыентацыі, а таксама дзеля спрыяння прыняцця разнастайнасці;
— неабходна забараніць любыя спробы медычнай “тэрапіі” змены сэксуальнай арыентацыі ці гендарнай ідэнтычнасці ЛГБТК+ людзей;
-неабходна прымаць санкцыі супраць медыкаў, якія спрычыньваюцца да любой формы і метаду канверсійнай “тэрапіі”, ажно да анулявання дазволу на медычную дзейнасць.