Германія падтрымлівае заяву супраць венгерскага закону
На сустрэчы ЕС у Люксембургу – шмат крытыкі з нагоды ЛГБТІ-варожага курсу Будапешта.
Многія краіны ў аўторак на сустрэчы міністраў у справах Еўропы краін Еўрасаюзу ў Люксембургу раскрытыкавалі прыняты на мінулым тыдні закон супраць “гома-прапаганды”. Дзяржаўны міністр у справах Еўропы Міхаэль Рот (СДПГ) заявіў, што Германія залучаецца за заявы Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембургу. “Мы мусім паслаць ясны сігнал”, — сказаў ён. Рашэнне венгерскага парламента “дакладна супярэчыць каштоўнасцям ЕС. Паважлівае абыходжанне з меншасцямі, у тым ліку і з сэксуальнымі, мусіць быць цалкам па-за сумневам”.
Таксама і ірландскі дзяржміністр у справах Еўропы Томас Бірнэ падтрымаў заяву краін Бенілюкс. “Тое, што адбываецца, гэта няправільна”, — адзначыў ён. Ён “вельмі заклапочаны”. Еўракамісія акурат на мінулым тыдні заявіла, што праверыць закон на прадмет магчымай яго супярэчнасці правам ЕС.
Венгрыя: Абвінавачанні ў фэйк-навінах і настойванне на “нацыянальных інтарэсах”
Венгрыя наадварот абараняе свае захады. Маўляў, закон не накіраваны супраць меншасцей і павінен абараніць непаўналетніх ад педафілаў, сказаў міністр замежных спраў Петэр Сіярта на сустрэчы міністраў у справах Еўропы краін ЕС у Люксембургу. Ён абвінаваціў крытыкаў у “распаўсюдзе фальшывай інфармацыі” і перасцярог ад умяшальніцтва ў “нацыянальныя інтарэсы” Венгрыі.
Законапраект быў падрыхтаваны і ўнесены партыяй Фідэс праванацыяналістычнага кіраўніка ўраду Віктара Орбана як дадатак да ўжо працяглы час дыскутаванага пакета законаў супраць сэксуальнага гвалту ды “злачынцаў-педафілаў” і прыняты парламентам у мінулы аўторак. Асветніцкія праграмы па гома- і транс-сэксуальнасці, а таксама рэклама буйных прадпрыемстваў, якія салідарызуюцца з квір-людзьмі, у будучыні мусяць быць практычна забароненыя, як і літаратура на гэтую тэматыку.
Венгрыя ўжо гадамі знаходзіцца ў ЕС як прычэп у хвасце цягніка за абмежаванні правоў меншасцей, свабоды медыя і правоў апазіцыі. Міністры ў справах Еўропы ў аўторак зноў вывучаюць магчымае рэагаванне ў рамках працэдуры, якая можа прывесці нават да пазбаўлення права голасу на ўзроўні ЕС.