Зварот сям’і Байдэнаў з нагоды Месяца гонару

время чтения: < 1 мин

Віншаванне прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і першай лэдзі Джыл Байдэн ЛГБТК + людзям.

— Вітаем усіх! Хочам пажадаць вам усім шчаслівага Месяца гонару. І сказаць вам, наколькі мы ганарымся стаяць побач з вамі на працягу гэтага месяца і кожнага іншага месяца. Месяц гонару надзвычай важны для ЛГБТК-супольнасці, для нашай нацыі і для ўсяго свету.

— Гэта выклік несправядлівасці. Гэта нагадка пра падзеі ў Стоўнволе і, наогул, пра барацьбу за тое, каб гонар і годнасць кожнага чалавека шанаваліся. Сёлета, узгадваючы пра гэтую барацьбу, мы ўзгадваем таксама пра 40-годдзе з пачатку крызісу ВІЧ/СНІД і пра 5 год з даты смяротнага нападу ў начным клубе “Пульс” у Арланда.

— Прайд азначае мужнасць. Мужнасць усіх прадстаўнікоў цяперашняга і мінулых пакаленняў, якія з гонарам жывуць па праўдзе. Прайд азначае справядлівасць. Бо менавіта ў чэрвені святкуюцца ўгодкі з даты прыняцця Вярхоўным судом ЗША рашэння пра роўнасць у шлюбе і абарону ЛГБТК-працаўнікоў ад дыскрымінацыі. Але па-над усім гэтым Месяц гонару азначае каханне.

— Паклаўшы руку на сэрца, у нас яшчэ шмат працы наперадзе дзеля таго, каб кожная асоба адчула напоўніцу абяцаныя роўнасць, годнасць і абарону. У першую чаргу гэта датычыць трансгендарных асобаў і каляровых людзей з ЛГБТК-супольнасці.

— Аднак мы робім крокі наперад, як праз акты выканаўчых уладаў, гэтак і праз нормы федэральных законаў, праз прадстаўніцтва ЛГБТК-людзей у органах улады, а таксама праз трыманне ЛГБТК-людзей у нашых сэрцах і думках. Цяперашні ўрад – наш урад заўсёды будзе стаяць на вашым баку. Мы будзем змагацца за тое, каб прыняць Закон “Аб роўнасці” і забяспечыць лепшае жыццё для ЛГБТК-моладзі.

— Дзякуй вам за тое, што застаецеся самімі сабой. І спадзяемся, што вас чакае яскравы і вясёлы Месяц гонару.

 

— Дай вам Бог! Няхай дабраславіць вас усіх Гасподзь!