“Шматлікія фальшывыя сцвярджэнні” пры забароне на донарства для геяў

“Шматлікія фальшывыя сцвярджэнні” пры забароне на донарства для геяў

время чтения: 2 мин

Гома- і гетэрасэксуалы ў будучыні будуць мець роўныя правы пры донарстве крыві, адзначаюць палітыкі ад ХДС да Зялёных. Але праўда выглядае інакш.

“Бундэстаг” спыняе дыскрымінацыю гома- і бісэксуалаў пры донарстве крыві”, трыумфальна абвясціў на фэйсбуку Малады саюз. “Ужо дзесяць год мы патрабуем роўнасці гома- і бісэксуальных мужчын пры донарстве крыві, сёння Бундэстаг нарэшце абавязаў Федэральную медыцынскую палату выключыць існуючыя дыскрымінацыйныя моманты”, адзначаецца далей.

Гэтае паведамленне шмат у чым фальшывае: бундэстаг нічога не вырашыў, наадварот, у апошнія тыдні адказныя працоўныя колы сканцэнтраваліся на 77-старонкавым дарадчым дакуменце на тэму “Донарства крыві асоб з сэксуальнымі рызыкамі”. У гэтай паперы ні ў якім выпадку не прадугледжваецца роўнасць для геяў і мужчын-бісэксуалаў як у Італіі ці Вялікабрытаніі, прадугледжваецца толькі пэўнае паслабленне забароны на донарства крыві, якое ўпершыню было ўведзенае ў 2017 годзе – многія дэталі аднак хаваюцца ў пацьмах.

Адно падаецца відавочным: ад восені мужчыны-геі змогуць здаваць кроў пасля чатырохмесячнага, а не дванаццацімесячнага сэкс-каранціну, а манагамныя аднаполыя пары – зусім без гэтага тэрміну, каля яны разам ужо чатыры месяцы. Аднак усё роўна застаюцца адрозненні для гома- і бісэксуальных мужчын, з аднаго боку, і гетэрасэксуальных мужчын, з іншага. Сапраўдныя індывідуальныя рызыкі шмат у якіх пытаннях з’яўляюцца другаснымі.

Аднак палітычныя актары сцвярджаюць, што шматкроць раскрытыкаваная ЛГБТІ- і СНІД-арганізацыямі нераўнапраўе ўжо спыненае. Міністр аховы здароўя Енс Шпан (ХДС) заявіў: “Ад восені да донарства крыві мусіць быць дапушчаны той, хто ў апошнія чатыры месяцы меў сэкс без рызыкі – усё роўна, мужчына гэта ці жанчына”. Дэпутат бундэстагу ад СДПГ Хільдэ Матэіс трыумфальна дадала, што донарства крыві стала “свабодным ад дыскрымінацыі”. Гесанскія “Зялёныя” адзначылі гэта выразам у твітары: “Тое, што донарства крыві ў будучыні будзе незалежным ад сэксуальнай арыентацыі, гэта вялікі поспех за апошнія гады”.

Безразборлівыя паведамленні пра поспехі абурана адмятае Енс Брандэнбург, ЛГБТІ-спікер фракцыі СвДП. 35-гадовы палітык сцвярджае, што струменяць “шматлікія фальшывыя сцвярджэнні”: “Забарона на донарства крыві для гома- і бісэксуальных мужчын будзе знятая толькі тады, калі правілы будуць аднолькавыя з правіламі для гетэрасэксуалаў”. “А тое дагэтуль не плануецца”, — заявіў дэпутат бундэстагу з Бадэн-Вюртэмбергу. “Па планах Федэральнай медыцынскай палаты, адзінокі гей пасля абароненага сэксу мусіць быць выключаны з донарства крыві, яго гетэрасэксуальны сусед пасля неабароненага сэксу – не. Гэта абсурд. Дыскрымінацыя застаецца”.

Брандэнбург абвінавачвае ХДС/ХСС і СДПГ у тым, што яны “ўпарта жадаюць абвясціць дэбаты вакол донарства крыві звершанымі”. Але: “Той, хто насамрэч разлічвае на роўныя правы, павінен і надалей выступаць за поўную адмену бессэнсоўнай забароны на донарства крыві. Кроў не бывае геем ці гетэрасэксуалам. Толькі індывідуальныя рызыкі з’яўляюцца вырашальнымі – незалежна ад полу сэксуальных партнёраў”.