лгбт дайджест

ДАЙДЖЭСТ ЛГБТ-ТЭМАТЫКІ Ў БЕЛАРУСКІХ МЕДЫЯХ 2 квартал

время чтения: < 1 мин

II квартал бягучага года характарызуецца ўмераным асвятленнем ЛГБТК+-тэматыкі ў беларускіх незалежных медыях. Прыемна канстатаваць выкарыстанне ў матэрыялах карэктнай лексікі.

Сярод навінаў – змена дызайну і адрасу сайту gaypress.eu. Новы сайт знаходзіцца па адрасе https://gpress.info/.

Як і раней, магчыма набыць вясёлкавы сцяг у беларускай інтэрнэт-краме.

З нечаканак гэтага квартала – знаходка сайту ў беларускай даменнай зоне, у якім прадстаўленая гэтак званая ЛГБТ яой (слэш) тэматыка.

Непрыемнай нечаканасцю сталася з’яўленне ў медыяпрасторы сайту “Беларускага славянскага камітэта”, на мапе якога пазначана агульная тэрыторыя, якая ўключае ў сябе РФ, Украіну, Беларусь, Польшчу і іншыя краіны.

Адзін з раздзелаў на сайце называецца наступным чынам: “Прадстаўляем Вашай увазе падборку фільмаў для разумення якія пагрозы нясе чалавецтву і беларусам глабалізаацыя”. У гэтай падборцы ўказваецца фільм “Забыццё веры: шведская епіскап-лесбійка хоча зняць крыжы з цэркваў ва ўгоду мусульманам”.

Сваеасаблівай сенсацыяй ІІ квартала 2021 года ў асвятленні ЛГБТК+-тэматыкі беларускімі медыямі сталася актыўнасць у гэтай сферы дзяржаўных СМІ.

Адзін з слупоў дзяржпрапаганды – тэлеканал АНТ у красавіку размясціў у сябе на сайце яўна нехарактэрны тэкст (паводле тэматыкі і нейтральнасці прэзентацыі): “Гэтыя знакамітасці змянілі пол! Вы будзеце шакаваныя!”.

 

Азнаёміцца з ДАЙДЖЭСТАМ можна па спасылцы.

 

Так сама прапануем азнаёміцца з ДАЙДЖЭСТАМ за 1 квартал.