Вена: Гамафобныя таксісты збівалі пасажыраў-геяў

Вена: Гамафобныя таксісты збівалі пасажыраў-геяў

время чтения: < 1 мин

Антыдыскрымінацыйнае агенцтва ў Вене паведамляе пра два напады на мужчын-геяў, якія селі ў таксі каля спецыялізаваных бараў і потым былі збітыя кіроўцамі кастэтам або жалезнай палкай.  

Венскае антыдыскрымінацыйнае агенцтва (ВАА) шукае ЛГБТ — ахвяр гвалту з боку таксістаў. “Мы зараз адпрацоўваем асабліва трагічныя выпадкі гамафобнага гвалту”, — адзначылі прадстаўнікі ўладаў на мінулым тыдні ў фэйсбуку. “Сама мала два мужчыны былі брутальна атакаваныя і збітыя кіроўцамі кастэтам або металічнай палкай. Яны сядалі ў таксі каля гей-бараў”. Антыдыскрымінацыйнае бюро мяркуе, што ёсць яшчэ выпадкі, і просіць ахвяр паведаміць пра гэта на э-майл wast@gif.wien.gv.at

Згодна парталу Heute.at, адзін з двух выпадкаў адбыўся пры канцы ліпеня. Так, 50-гадовы мужчына ўначы сеў у таксі каля аднаго з с адпаведных бараў. Падчас паездкі да свайго дому кіроўца нібыта задаваў цікаўныя пытанні што да сэксуальных пераваг свайго пасажыра. У выніку ён напаў на 50-гадовага пасажыра з кастэтам.

 

Читайте по теме: Популяряная сеть магазинов сперва поддержала ЛГБТ, а потом извинилась за это

 

Калі ахвяра зрабіла фота, кіроўца скраў мабільны тэлефон  

Калі кіроўца адстаў ад свайго пасажыра, жыхар Вены кінуўся да свайго мабільнага тэлефона і сфатаграфаваў аўтамабіль. Кіроўца заўважыў гэта і яшчэ плюс да ўсяго гвалтоўна адабраў мабільны тэлефон.

Аднак зробленыя фота пазней стала магчымым знайсці ў воблачным сховішчы. Пасажыр напісаў заяву ў паліцыю і звярнуўся ў антыдыскрымінацыйнае агенцтва. Гей, які вышуквае рабаўніка, пры нападзе атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў змушаны лекавацца ў шпіталі па прычыне трэшчыны ў рабрыне.

Пяць год таму ў Вене меў месца яшчэ адзін падобны выпадак. У сакавіку 2016 году таксіст напаў на двух пасажыраў-геяў пасля таго, як тыя на заднім сядзенні пацалаваліся.