Тэа Вайгель шкадуе пра адмоўнае стаўленне да геяў і лесбіянак

Тэа Вайгель шкадуе пра адмоўнае стаўленне да геяў і лесбіянак

время чтения: 2 мин

У трансляванай па тэлеканале ZDF прысвечанай выбарам перадачы “Містар Еўра” заявіў, што ў мінулым ён меў пазіцыю, ад якой сёння адмаўляецца.

Былы федэральны міністр фінансаў Тэа Вайгель (ХДС) у дакументальнай стужцы “Народныя партыі без народу?” выказаў шкадаванне наконт свайго ранейшага стаўлення да правоў гомасэксуалаў, што было памылковым.

У амаль 45-хвіліннай праграме, у якой ішла гаворка пра страту галасоў вялікай народнай партыі, адной з тэм быў шлюб для ўсіх, які паводле мадэратаркі ZDF “для многіх быў “чырвонай лініяй” – для іншых жа рабіўся знакам грамадскага пераўтварэння. Вайгель так даслоўна выказаўся наконт гэтай тэмы: “Я многае з таго, што ў сямідзясятых гадах казаў на тэму шлюбу, сям’і, аднаполай супольнасці ды іншага, сёння б не паўтарыў. І нават не таму, што змяніўся дух часу, але таму, што я перакананы, што цяперашняе стаўленне больш правільнае, чым тагачаснае”.

Тэа Вайгель шкадуе пра адмоўнае стаўленне да геяў і лесбіянак

Кар’ера ў ХДС – цягам дзесяцігоддзяў   

82-гадовы Вайгель з’яўляецца выхаванцам ХДС: у 1960 годзе ён уступіў у партыю – у той час, калі яшчэ меў сілу параграф 175 Крымінальнага кодэксу ў яшчэ нацысцкай версіі. З 1971 да 1975 году Вайгель быў старшынём зямельнага “Маладога саюза” у Баварыі. З 1988 да 1999 года з’яўляўся старшынём ХСС. Да сёння Вайгель разам з Эдмундам Штойберам і Хорстам Зэехоферам – ганаровы старшыня ХСС.

Народжаны шваб апроч таго з’яўляўся дэпутатам бундэстагу ад 1972 да 2002 году. Асаблівы ўплыў на палітычнае развіццё ён адыгрываў у якасці федэральнага міністра фінансаў ад 1989 да 1998 году. Ён адыграў вялікую ролю і ў стварэнні адзінай еўрапейскай валюты. Назва еўра паходзіць ад зробленай Вайгелем у 1995 годзе ў Еўрапейскай радзе прапановы. Цягам сваёй палітычнай кар’еры ён выказваўся пераважна на эканамічную тэматыку. Адной з хібаў яго дэпутацкай кадэнцыі было тое, што ён у 1997 годзе быў у ліку тых 138 дэпутатаў, хто прагаласаваў супраць пакарання за гвалт у сям’і – разам з некаторымі іншымі дзейнымі палітычнымі фігурамі як то Фрыдрых Мерц, Хорст Зэехофер і Эрыка Штайнбах.

Перадачу “Народная партыя без народа?” на ZDF-медыятэцы можна скачаць яшчэ да жніўня 2022 году. Выказванні Вайгеля наконт праў гомасэксуалаў можна паглядзець ад 18:45 хвіліны.

 

Также по теме: Гей знакомства: как найти парня из США