Кернтан: Пагражаў падчарцы-лесбіянцы збіццём — грашовы штраф

время чтения: < 1 мин

Мужчына патрабаваў падчас спрэчкі з 17-гадовай дзяўчынай разарваць стасункі з яе сяброўкай.

Зямельны суд Клагэнфурт прыгаварыў да грашовага штрафу 32-гадовага мужчыну за яго абуральную рэакцыю на гомасэксуальнасць 17-гадовай падчаркі. Да таго ж, албанец атрымаў яшчэ вырак, які не набыў сілу, за прымус у памеры чатырох еўра за 180 дзён (штодня) агулам на суму 720 еўра.

Згодна паведамленняў у медыя пра гэты працэс, у снежні 2020 году ў сям’і адбылася першая сварка, калі маці даведалася пра гэта ад сяброўкі дачкі. “Я тады сказала, што зноў стану гетэрасэксуальнай, каб мяне пакінулі ў спакоі”, — сказала 17-гадовая дзяўчына ў судзе. Летам 2021 году скандал эскаліраваўся: айчым праз пагрозы збіццём прымусіў 17-гадовую разблакаваць яе лэптоп. Ён і маці пасля гэтага сальсіфікавалі ў скайпе допіс сваёй дачкі яе сяброўцы, у якім тая нібыта паведаміла пра разрыў стасункаў.

Пасля таго, як дачка выклікала паліцыю, айчым адцягаў яе за валасы і запатрабаваў нічога не казаць пра прычыны спрэчкі. Службоўцы пісьмова зафіксавалі словы маці, якая заявіла, што 17-гадовую дзяўчыну больш не жадаюць бачыць у сям’і.

Маці спачатку аспрэчыла гэта ў судзе, але потым скарысталася сваім правам на адмову ад дачы паказанняў. Таксама і айчым абвяргаў абвінавачанні на свой адрас; абодва падкрэслівалі, што яны нічога не маюць супраць гомасэксуальнасці. Аднак суд палічыў словы дачкі вартымі даверу.

“Яны абодва гамафобы, яны казалі, што гомасэксуальнасць не прыдатная для албанцаў”, — сказала, паводле медыя, 17-гадовая дзяўчына пра сваіх бацькоў на працэсе. “Яны пагражалі адвезці мяне ў Косава і там выбіць з мяне гомасэксуальнасць”. Айчым заявіў пра тое, што падасць апеляцыю на рашэнне суду. У сваю чаргу апеляцыю падасць і пракуратура, каб дабіцца для яго больш жорсткага пакарання.