Каталіцкая царква: Эрцбіскуп патрабуе транс-тэстаў для прэтэндэнтаў на пасаду пастара

время чтения: < 1 мин

Тэкст ДНК або візуальны агляд геніталіяў семінарыстаў павінны, на думку эрцбіскупа, выкрыць транс-людзей у каталіцкай царкве.

Каталіцкі страх перад транс-людзьмі сее ўсё больш дзіўныя кветкі: Джэрамі Лісцецкі, эрцбіскуп у амерыканскім Мілуокі, нядаўна ў мемарандуме да епархіяльных біскупаў запатрабаваў правесці палавыя тэсты семінарыстаў. Як паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва CNA, транс-людзі мусяць быць выкрыты ў семінарыях. Лісцецкі з’яўляецца старшынёй камісіі па царкоўна-прававых пытаннях і царкоўнага ўпраўлення Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ЗША.

Нагодаю для такога патрабавання з’яўляецца нібыта тое, што адна “жанчына, якая жыве пад транс-гендарнай ідэнтыфікацыяй”, была прынятая ў духоўную семінарыю. Аднак, да пакладання справа не дайшла. Дзе адбыўся такі выпадак, Лісцецкі не паведаміў.

72-гадовы біскуп далей у сваім пасланні заявіў, што “толькі мужчынам, якія маюць належныя цялесныя і духоўныя якасці”, дазваляецца наведваць пастарскія семінары. Таму біскупы павінныя “дачакацца, што тэст ДНК ці проста пацвярджэнне медыцынскага эксперта, якога абярэ біскуп, пацвердзяць, што прэтэндэнт з’яўляецца мужчынам”.

Царква засцерагае ад “транс-гендарнай ідэалогіі”

Транс-людзі абвяргаюцца каталіцкай царквой па ўсім свеце. Да прыкладу, у мінулым месяцы амерыканскі біскуп Майкл Фрэнсіс Бёрбрыдж у адным з пасланняў абвяргаў існаванне транс-сэксуальнасці і засцерагаў, што “транс-гендарная ідэалогія” гвалтоўна навязваецца дзецям. У мінулым снежні ў нямецкім Пасаў біскуп Штэфан Остар сказаў на пропаведзі: “Я не чуў ні пра адзін выпадак, што праз аперацыю або гарманальную тэрапію сапраўды адбылася поўная змена полу”.

Трансфобнае стаўленне сыходзіць на ўсіх католікаў з абавязковага катэхізісу каталіцкае царквы ад 1992 году, у якім адзначаецца: “Кожны чалавек, мужчына ён ці жанчына, павінен прызнаць і прыняць свой пол”.

 

Также по теме: Греко-католики Украины идут навстречу ЛГБТ?